У Беларусі ня стануць зьніжаць стаўкі падаходнага падатку
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.07.2018 16:09
У Беларусі варта ўзмацніць ролю ўскосных падаткаў (ПДВ, акцызы) і зьнізіць стаўкі наўпроставых падаткаў, віцэ-кіраўнік Мінфіна.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Беларусі ня стануць зьніжаць стаўкі падаходнага падатку
У Беларусі бліжэйшым часам не плянуюць зьніжаць стаўкі падаходнага падатку, падатку на прыбытак і ПДВ. Пра гэта паведамляе TUT.by са спасылкай на намесьніка міністра фінансаў Дзьмітрыя Кійко. Паводле чыноўніка, у Беларусі дзейнічае мараторый на зьмены ў падатковае заканадаўства, таму пераглядаць стаўкі падаткаў ня стануць. Дзейнічаць будзе толькі індэксацыя на парамэтры інфляцыі (экалягічны падатак, акцызы). Аднак Мінфін зацікаўлены ў павышэньні ставак дзеля збалянсаванасьці бюджэту, таму па некаторых падатках стаўкі могуць вырасьці, а па некаторых – наадварот, зьнізіцца. Сам чыноўнік мяркуе, што ў Беларусі варта ўзмацніць ролю ўскосных падаткаў (ПДВ, акцызы) і зьнізіць стаўкі наўпроставых падаткаў.
У Беларусі бліжэйшым часам не плянуюць зьніжаць стаўкі падаходнага падатку, падатку на прыбытак і ПДВ. Пра гэта паведамляе TUT.by са спасылкай на намесьніка міністра фінансаў Дзьмітрыя Кійко.
Паводле чыноўніка, у Беларусі дзейнічае мараторый на зьмены ў падатковае заканадаўства, таму пераглядаць стаўкі падаткаў ня стануць. Дзейнічаць будзе толькі індэксацыя на парамэтры інфляцыі (экалягічны падатак, акцызы). Аднак Мінфін зацікаўлены ў павышэньні ставак дзеля збалянсаванасьці бюджэту, таму па некаторых падатках стаўкі могуць вырасьці, а па некаторых – наадварот, зьнізіцца.
Сам чыноўнік мяркуе, што ў Беларусі варта ўзмацніць ролю ўскосных падаткаў (ПДВ, акцызы) і зьнізіць стаўкі наўпроставых падаткаў.
радыё рацыя/вс