Logo Polskiego Radia
Print

У папулярны ў Менску гей-клюб прыходзіла міліцыя з сабакамі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.07.2018 13:28
Актывісты кажуць, што ў клюбе сілавікі зладзілі «маскі-шоў».
youtube.com/screen

У папулярны ў Менску гей-клюб прыходзіла міліцыя з сабакамі
У папулярны ў Мінску гей-клуб «Бурлеск» прыходзіла міліцыя з сабакамі – шукала наркотыкі й правярала ўстанову на магчымыя правапарушэньні. Гэта адбылося ў ноч на 21 ліпеня, паведамляе TUT.by са спасылкай на заснавальніка праекта MAKEOUT Мікалая Анціпава. Ён кажа, што сілавікі зладзілі «маскі-шоў».
Міліцыя пацьвярджае факт праверкі, але не ўдакладняе, у якіх менавіта клюбах праходзілі рэйды. У афіцыйным паведамленьні ГУУС Менгарвыканкама сказана, што адбывалася рэгулярная адпрацоўка месцаў масавага адпачынку моладзі. Мэта такіх акцыяў – выявіць правапарушэньні, зьвязаныя зь незаконным абаротам наркотыкаў і алькаголю, а таксама праверыць, ці няма ва ўстановах непаўналетніх. Ад пачатку года падчас такіх праверак выявілі 47 злачынстваў, зьвязаных з наркотыкамі.
Увосень мінулага года ў клюб «Бурлеск» таксама прыходзіла праверка, рэйд быў і ў клюбе «Каста Дзіва». Тады міліцыя паведамляла, што канфіскавала болей за 60 літраў нелегальнага алькаголю.

Анціпаў адзначае, што рэйды носяць сыстэмны характар і закліканыя запалохваць ЛГБТ-супольнасьць.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт