Заўтра пройдзе хрэсны ход гонар іконы Божай Маці Баркалабаўскай
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.07.2018 07:09
Баркалабаўская ікона Божай Маці – адна з самых шанаваных айчынных сьвятынь.
Традыцыйныя хрэсны ход у гонар іконы Божай Маці Баркалабаўскай адбудзецца 23 ліпеня. Сьвята Божай Маці Баркалабаўскай адзначаецца 24 ліпеня. 40-кілямэтровы шлях багамольцаў будзе пралягаць са Сьвята-Нікольскага манастыра ў Магілёве да Спаса-Вазьнясенскага манастыра ў пасёлку Баркалабава Быхаўскага раёна, дзе знаходзіцца цудатворны абраз.
Баркалабаўская ікона Найсьвяцейшай Багародзіцы – адна з галоўных сьвятынь Усходняй Беларусі. Паводле легенды, у 50-х гадах XVII-га стагодзьдзя ў ваколіцах Быхава быў праездам маскоўскі ваявода. Ён вёз ікону. Раптам у вёсцы Баркалабава каля жаночага Вазьнясенскага манастыра коні спыніліся і ніхто ня мог зрушыць іх з месца. Ваявода ўспомніў пра ікону і зразумеў гэта як загад звыш – падарыць сьвятыню ў дар мясьціне. Паводле паданьня, гэтым ваяводам быў князь Сямён Пажарскі. Ігуменьня Фацінія загадала паставіць абраз у цэнтры кляштара Вазьнясенскага храма, але ўначы вобраз сам сабой перамясьціўся бліжэй да царкоўнай сьцяны.
Баркалабаўская ікона Божай Маці – адна з самых шанаваных айчынных сьвятынь. У многіх храмах знаходзяцца яе іконы. Знакамітая ікона асабліва праславілася цудамі падчас Паўночнай вайны і вайны 1812 года. Пасьля 1920 года, калі кляштар быў зачынены, абраз захоўвалі вернікі. Напярэдадні Вялікадня 1953 года цудатворны абраз прынесьлі ў Сьвята-Траецкі храм Быхава. Там цудатворная ікона захоўвалася да ліпеня 2010 года, нязьменна зьбіраючы вялікую колькасьць вернікаў. 25 ліпеня 2010 году старажытная ікона была ўрачыста перанесена ў Баркалабаўскую абіцель. Цяпер тут адзначаюць двайное сьвята цудатворнага абраза: 24 ліпеня – дзень здабыцьця і 25 ліпеня – дзень перанясеньня іконы з граду Быхава ў Баркалабаўскі манастыр.

church.by/ав