Logo Polskiego Radia
Print

Расея забараніла ўвоз беларускіх грыбоў, западозрыўшы, што яны з Польшчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.07.2018 14:02
Рассельгаснагляд выказвае занепакоенасьць тым, што Дзяржінспэкцыя не ажыцьцяўляе належны кантроль пры выдачы фітасанітарных сэртыфікатаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Расея забараніла ўвоз беларускіх шампіньёнаў, западозрыўшы, што яны з Польшчы
Рассельгаснагляд заподозрыў Беларусь у спробе завезьці польскія шампіньёны пад выглядам беларускіх і вырашыў увесьці часовыя абмежаваньні на іх пастаўкі. Пра гэта 20 ліпеня паведамілі ў прэс-службе расейскага нагляднага ведамства.
Як гаворыцца ў паведамленьні Рассельгаснагляду, 14 ліпеня іх супрацоўнікі праверылі на мяжы 4,6-тонавую партыю сьвежых шампіньёнаў зь Беларусі. У дакумэнтах было пазначана, што вытворцам прадукцыі зьяўляецца Маладзечанскае прадпрыемства «Фрутэгмилк». Таксама быў прад'яўлены фітасанітарны сэртыфікат, выдадзены ў Галоўнай дзяржаўнай інспэкцыі па насеньняводзтву, каранціну й ахове расьлін Беларусі. Аднак кантралёры заўважылі, што на чатырох упакоўках грыбоў прысутнічае маркіроўка, што прадукцыя выраблена ў Польшчы.
Рассельгаснагляд выказвае крайнюю занепакоенасьць тым, што Дзяржінспэкцыя не ажыцьцяўляе належны кантроль пры выдачы фітасанітарных сэртыфікатаў. У сувязі з гэтым расейскае ведамства вырашыла забараніць з 24 ліпеня ўвоз шампіньёнаў зь Беларусі да наведваньня спэцыялістамі Рассельгаснагляду беларускіх прадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасьцю грыбоў.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт