Латвія вядзе падрыхтоўку да візыту Аляксандра Лукашэнкі
Макей: Візыты такога ўзроўню заўсёды даюць новы імпульс у разьвіцьці супрацоўніцтва.
Міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс па выніках перагавораў з міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімірам Макеем у Рызе паведаміў журналістам аб падрыхтоўцы візыту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію.
Паводле слоў міністра, адной з тэм перагавораў стала падрыхтоўка ўзаемных візытаў на вышэйшым узроўні. Ён нагадаў, што ў лютым Беларусь наведаў прэм'ер-міністар Латвіі Марыс Кучынскіс, які перадаў Аляксандру Лукашэнку запрашэньне наведаць Латвію.
„Візыт падрыхтоўваецца доўгі час. Ён павінен быць вельмі насычаным. У нас ёсьць камісіі, якія над гэтым працуюць”, - сказаў Эдгарс Рынкевічс.
У сваю чаргу Уладзімір Макей адзначыў, што важная рэзультатыўнасьць гэтага візыту й яго субстантыўнае напаўненьне. "Таму мы будзем спакойна працаваць над падрыхтоўкай”, - заявіў беларускі міністар.
„Візыты такога ўзроўню заўсёды даюць новы імпульс у разьвіцьці супрацоўніцтва”, - зьвярнуў увагу беларускі дыплямат.
belta.by/аз