Logo Polskiego Radia
Print

Міжнародныя цягнікі будуць прыбываць у Менск пад клясычную музыку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.07.2018 15:46
Гэта музычны падарунак для мінчукоў і гасьцей сталіцы ад фэстывалю «Класіка каля Ратушы з velcom»
By Redline - Praca własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=768970

На чыгуначным вакзале Менска да 25 жніўня будзе гучаць клясычная сымфанічная музыка. Гэта музычны падарунак для мінчукоў і гасьцей сталіцы ад фэстывалю «Класіка каля Ратушы з velcom», інфармуе БЕЛТА.

Дзевяць міжнародных цягнікоў прыбудуць пад акампаніямэнт 25-секундных урыўкаў, тэматычна зьвязаных з іх маршрутам. Цягнік Бэрлін – Масква прыбудзе пад уверцюру да опэры «Тангейзер» Рыхарда Вагнэра, цягнікі з Украіны (Трускавец – Магілёў і Адэса – Менск) – пад мазурку з опэры «Тарас Бульба» Рэйнгальда Гліэра. Расійскія цягнікі (Масква – Брэст, Новасібірск – Менск, Архангельск – Менск) будзе сустракаць музыка з балета «Шчаўкунок» Пятра Чайкоўскага, цягнікі Вільня – Менск прыбудуць пад мелодыю з сымфанічнай паэмы «Мора» літоўскага кампазытара Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса. А цягнік Варна – Менск будзе прыбываць пад урывак рапсодыі «Вардар» балгарскага кампазытара Панча Уладзігерава.

БелТА/euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт