Берасьцейскае «Дынама разьвітваецца з трыма вядучымі футбалістамі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
19.07.2018 14:26
У «Дынама» сказаць адмовіліся, што не дае магчымасьць працягнуць працаваць з трыма гульцамі клюбу.
Bild: derJani/pixabay.com/CC0 Public Domain
Тры гульцы каманды парушылі спартовы рэжым і цяпер вымушаныя шукаць новую працу.
Гаворка ідзе пра скандальна вядомага Арцёма Мілеўскага , капітана каманды Аляксея Гаўрыловіча і лепшага бамбардзіра чэмпіянату Беларусі Паўла Савіцкага. Што менавіта зрабілі гульцы, у «Дынама» сказаць адмовіліся, але імаверна штосьці вельмі сурʼёзнае, што не дае магчымасьць працягнуць працаваць з трыма вядучымі гульцамі клюбу.
«Мы ўсе ў шоку, вельмі шкада, што так адбылося, але вымушаныя разьвітацца з хлопцамі, – заявіла ў размове з belsat.eu прэс-сакратар «Дынама» Вольга Хіжанковай.
яс