МЗС Беларусі не раскрывае дэталей перамоваў аб спрашчэньні візавага рэжыму з ЭЗ
Міністэрства замежных спраў Беларусі працягвае перамовы з Эўразьвязам аб спрашчэньні візавага рэжыму для грамадзян краіны, але не раскрывае дэталей перамоўнага працэсу. Пра гэта прадстаўнікі МЗС паведамілі 18 ліпеня на онлайн-канфэрэнцыі ў сацсетцы Facebook.
«Праца ідзе. Аднак гэта не аднабаковы працэс, і для прасоўваньня наперад патрэбная воля абодвух партнэраў. Нашы падыходы, выяўленыя, у тым ліку, у аднабаковым рашэньні аб увядзеньні 5-дзённага бязьвізавага рэжыму для грамадзян краін ЭЗ, відавочныя», – заявілі ў міністэрстве.
Камэнтуючы інфармацыю аб тым, што пры зьніжэньні кошту віз да 35 эўра краіны ЭЗ будуць выдаваць іх толькі празь візавыя цэнтры (яны бяруць за паслугі каля 20 эўра), у МЗС Беларусі адзначылі, што сапраўды «нашы партнэры вылучаюць шэраг умоў, якія ставяць нашых грамадзян у ня вельмі камфортнае становішча ».
«Над вырашэньнем, у тым ліку, і гэтых праблемных аспэктаў мы працуем сумесна з нашымі партнэрамі з ЭЗ. На наш погляд, няма аб'ектыўных прычын, якія перашкодзілі б нам знайсьці ўзаемапрымальныя разьвязкі», – упэўненыя ў беларускім зьнешнепалітычным ведамстве.
Міністэрства замежных спраў Беларусі працягвае перамовы з Эўразьвязам аб спрашчэньні візавага рэжыму для грамадзян краіны, але не раскрывае дэталей перамоўнага працэсу. Пра гэта прадстаўнікі МЗС паведамілі 18 ліпеня на онлайн-канфэрэнцыі ў сацсетцы Facebook.
«Праца ідзе. Аднак гэта не аднабаковы працэс, і для прасоўваньня наперад патрэбная воля абодвух партнэраў. Нашы падыходы, выяўленыя, у тым ліку, у аднабаковым рашэньні аб увядзеньні 5-дзённага бязьвізавага рэжыму для грамадзян краін ЭЗ, відавочныя», – заявілі ў міністэрстве.
Камэнтуючы інфармацыю аб тым, што пры зьніжэньні кошту віз да 35 эўра краіны ЭЗ будуць выдаваць іх толькі празь візавыя цэнтры (яны бяруць за паслугі каля 20 эўра), у МЗС Беларусі адзначылі, што сапраўды «нашы партнэры вылучаюць шэраг умоў, якія ставяць нашых грамадзян у ня вельмі камфортнае становішча».

тэлеграф/вс