Рэальныя грашовыя даходы беларусаў вырасьлі на 7,7%
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.07.2018 18:42
У структуры грашовых даходаў насельніцтва Беларусі 64% складае заработная плата.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Рэальныя грашовыя даходы беларусаў вырасьлі на 7,7%
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-маі 2018 году павялічыліся на 7,7% у параўнаньні са студзенем-маем 2017 году. Такія лічбы апублікаваў 17 ліпеня Нацыянальны статыстычны камітэт.
Гаворка ідзе пра грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары й паслугі.
У структуры грашовых даходаў насельніцтва Беларусі 64% складае заработная плата, 23,6% прыпадае на пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі й іншыя выплаты зь бюджэту, 8% – даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасьці, 4,4% – даходы ад уласнасьці й інш.

тэлеграф/вс