Logo Polskiego Radia
Print

На беларуска-польскай мяжы пабудуюць інтэрмадальны тэрмінал

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.07.2018 16:26
Аб'ект будзе служыць для перавалкі грузаў з аўтамабільнага на чыгуначны транспарт.
radyjo.net

На беларуска-польскай мяжы пабудуюць інтэрмадальны тэрмінал
На беларуска-польскай мяжы пабудуюць інтэрмадальны тэрмінал.
Згаданы праект будзе першай падобнага роду інвэстыцыяй у Падляскім ваяводзтве Польшчы. Аб'ект будзе служыць для перавалкі грузаў з аўтамабільнага на чыгуначны транспарт.
Тэрмінал плянуецца пабудаваць каля польскага памежнага пераходу «Кузьніца» (сумежны беларускі – «Брузгі»). У прыватнасьці, будзе пашыраная чыгуначная інфраструктура, пабудаваныя склады для захоўваньня кантэйнэраў і ўстаноўленае абсталяваньне для перагрузкі тавараў.
Кошт будаўніцтва інтэрмадальнага тэрмінала складае больш за 120 млн злотых (каля 28 млн эўра). Плянуецца, што абʼект будзе здадзены ў эксплюатацыю ў 2020 годзе.
Інвэстыцыю рэалізуе прадпрыемства «Barter SA» пры падтрымцы рэгіянальных улад.

На беларуска-польскай мяжы пабудуюць інтэрмадальны тэрмінал. Згаданы праект будзе першай падобнага роду інвэстыцыяй у Падляскім ваяводзтве Польшчы. Аб'ект будзе служыць для перавалкі грузаў з аўтамабільнага на чыгуначны транспарт.

Тэрмінал плянуецца пабудаваць каля польскага памежнага пераходу «Кузьніца» (сумежны беларускі – «Брузгі»). У прыватнасьці, будзе пашыраная чыгуначная інфраструктура, пабудаваныя склады для захоўваньня кантэйнэраў і ўстаноўленае абсталяваньне для перагрузкі тавараў.

Кошт будаўніцтва інтэрмадальнага тэрмінала складае больш за 120 млн злотых (каля 28 млн эўра). Плянуецца, што абʼект будзе здадзены ў эксплюатацыю ў 2020 годзе.

Інвэстыцыю рэалізуе прадпрыемства «Barter SA» пры падтрымцы рэгіянальных улад.

паводле радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт