У Беларусі могуць адмяніць курортны збор
Міністэрства фінансаў Беларусі прапануе разгледзець мэтазгоднасьць захаваньня курортнага збору, які спаганяецца з адпачывальнікаў у беларускіх здраўніцах у памеры да 5% ад кошту пуцёўкі. Ведамства накіравала адпаведны запыт у аблвыканкамы.
У матэрыялах пасяджэньня міжведамаснай групы па карэкціроўцы Падатковага кодэксу гаворыцца, што Мінфін запытаў пазыцыю мясцовых органаў улады аб мэтазгоднасьці адмены курортнага збору, піша «Інтэрфакс-Захад».
У Беларусі курортным зборам зьяўляецца разнавіднасьць мясцовага падатку, які выплачваюць адпачывальнікі ў санаторна-курортнай і аздараўленчай арганізацыі. Стаўка збору ўсталёўваецца ў залежнасьці ад віду арганізацыі па рашэньні мясцовых саветаў дэпутатаў. Аднак яе памер ня можа перавышаць 5% кошту пуцёўкі.
Зь некаторых катэгорый грамадзян курортны збор не спаганяецца, напрыклад, з тых, хто атрымаў пуцёўкі ў санаторый бясплатна, а таксама з вэтэранаў і інвалідаў. Грошы ад збору ідуць у мясцовыя бюджэты, а затым выдаткоўваюцца на патрэбы рэгіёна.

тэлеграф/вс