У Менску могуць павысіць кошт праезду ў грамадзкім транспарце
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
12.07.2018 16:03
Апошні раз кошты праезду ў сталічным грамадзкім транспарце падымаліся 1 лістапада 2017 года.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.commons.wikimedia.org/Redline - собственная работа, CC BY-SA 3.0,
Мінгарвыканкам разглядае магчымасьць павышэньня кошту праезду ў грамадзкім транспарце сталіцы. Аб канкрэтных тэрмінах і памеры павышэньня не паведамляецца.
Адзначым, што ў канцы мінулага года анансавалася павышэньне кошту праезду ў менскім транспарце з 1 ліпеня 2018 года. Так, меркавалася падняць цану адной паездкі ў наземным транспарце да 65 капеек, у мэтро – да 70 капеек. Аднак да гэтага тэрміну анансаванае павышэньне рэалізавана не было.
Апошні раз кошты праезду ў сталічным грамадзкім транспарце падымаліся 1 лістапада 2017 года. Былі ўсталяваныя наступныя тарыфы: талончык на адну паездку ў наземным гарадзкім транспарце – 60 капеек, пры куплі ў вадзіцеля – 65 капеек. Жэтон у мэтро падаражэў да 65 капеек. Праезды ў аўтобусах экспрэсных маршрутаў вырасьлі да 75 капеек.
Belta.by/naviny.by/яс