Logo Polskiego Radia
Print

Узбуджаная справа па факце забруджваньня ракі Гальшанскім заводам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.07.2018 11:09
У рацэ Альшанка на тэрыторыі Ашмянскага і Валожынскага раёнаў адбылася масавая гібель рыбы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Узбуджаная крымінальная справа па факце забруджваньня ракі Гальшанскім крухмальным заводам
Пракуратура Гарадзенскай вобласьці распачала крымінальную справу па факце забруджваньня ракі сьцёкавымі водамі ААТ «Гальшанскі крухмальны завод», паведамілі ў прэс-службе Генпракуратуры ў чацьвер.
Як нагадалі ў Генпракуратуры, у пачатку чэрвеня бягучага года ў рацэ Альшанка на тэрыторыі Ашмянскага і Валожынскага раёнаў адбылася масавая гібель рыбы ў колькасьці больш за 12 тыс. штук, у тым ліку такіх каштоўных асобін як стронга і мінога.
Гібель рыбы стала вынікам паступленьня ў раку неачышчаных сьцёкавых вод з ачышчальных збудаваньняў ААТ «Гальшанскі крухмальны завод».
«Вынікі праведзеных лябараторных выпрабаваньняў паказалі, што крухмальны завод не выконваў патрабаваньні па ахове і рацыянальным выкарыстаньні водных рэсурсаў. Зьмест хімічных і іншых рэчываў у некалькі разоў перавышаў нарматывы гранічна дапушчальных канцэнтрацый», – заявілі ў пракуратуры.
Смаргонская міжраённая інспэкцыя аховы жывёльнага і расьліннага сьвету ўстанавіла, што прычыненая заводам шкода навакольнаму асяродзьдзю склала каля Br300 тыс.
Для арганізацыі папярэдняга расьсьледаваньня крымінальная справа накіраваная ў УСК Рэспублікі Беларусь па Гарадзенскай вобласьці.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт