Logo Polskiego Radia
Print

Беларускіх студэнтаў адпраўляюць зьбіраць ураджай у Малдову

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.07.2018 18:37
Усяго за межамі краіны працуюць сем студэнцкіх атрадаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларускіх студэнтаў адпраўляюць зьбіраць ураджай у Малдову. Такія дамоўленасьці дасягнутыя пры садзейнічаньні беларускага амбасадара Сяргея Чычука падчас візыту прадстаўнікоў Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў у Малдову.
«На базе Віцебскага абласнога штаба працоўных спраў сфарміраваны студэнцкі сельскагаспадарчы атрад. У бліжэйшы час заплянаваны яго выезд у Гагаузію для збору ўраджаю ў калгасе «Перамога» сяла Капчак. Маладыя людзі будуць займацца ўборкай пэрсікаў, сьліў і вінаграду сталовых гатункаў», – удакладніў другі сакратар ЦК БРСМ Алег Дзікун, перадае БелТА.
Усяго за межамі краіны працуюць сем студатрадаў. Напрыклад, будучыя будаўнікі працуюць у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе й на рэканструкцыі аб'ектаў музэя-запаведніка ў горадзе Пушкіна, а афіцыянты – у Сочы.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт