Беларускамоўны Ўнівэрсытэт імя Ніла Гілевіча арганізуе падрыхтоўчыя курсы
Прыватны беларускамоўны Ўнівэрсытэт імя Ніла Гілевіча ў верасьні пачне праводзіць падрыхтоўчыя курсы для навучэнцаў старэйшых клясаў і студэнтаў, а таксама ўсіх тых, хто хоча ўдасканаліць свае веды і падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэсьціраваньня і паступленьня ў ВНУ.
Курсы будуць арганізаваны па гісторыі Беларусі, матэматыцы, фізыцы, хіміі, беларускай, ангельскай, нямецкай і (пры наяўнасьці попыту) францускай мовах.
Выкладчыкі курсаў, паведамляе прэс-служба ВНУ, маюць багаты вопыт працы ў школах, ліцэях і ўнівэрсытэтах. Заняткі на курсах працягласьцю тры месяцы будуць арганізаваны два разы на тыдзень па тры гадзіны ў дзень, працягласьцю шэсьць месяцаў – раз на тыдзень (па суботах) таксама па тры гадзіны. Колькасьць вучняў у кожнай групе ня больш за 10-12 чалавек. Кожны курс уключае тры прадметы на выбар вучня ў любой камбінацыі. Кошт – 200 рублёў.
Каб запісацца на курсы, неабходна да 26 жніўня запоўніць і адправіць заяву на электронны адрас унівэрсытэта nhuniversitet@gmail.com з паметкай «Заяўка на курсы» або паштовую адрас «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны»: 220034, Менск, вул. Румянцава, 13.
Да заявы неабходна прыкласьці скан або копію аплаты курсаў. Грошы варта пералічыць на рахунак прыватнай установы адукацыі «Ўнівэрсытэт імя Ніла Гілевіча» BY49BLBB30150193050167001001 BIC BLBBBY2X ў ААТ «Белінвестбанк» з паметкай «Плата за курсы».
Пагадненьня з тымі, хто дашле заяву і копію аб аплаце, будуць заключаны на арганізацыйных сустрэчах (гутарках), якія пройдуць з 27 па 30 жніўня ў офісе ТБМ з 17 да 19 гадзін. Для падпісаньня дамовы неабходна прынесьці пашпарт і квітанцыю аб аплаце курсаў.

naviny.by/ав