ФСБ затрымала анархіста-беларуса на канфэрэнцыі ў расейскім Таржку
У Цьвярской вобласьці канфэрэнцыю анархістаў «Прамухінскія чытаньні», якая праходзіць на радзіме Міхаіла Бакуніна, наведалі сілавікі. Яны затрымалі грамадзяніна Беларусі.
Паліцэйскія прыехалі раніцай 7 ліпеня, сталі правяраць у прысутных пашпарты, фатаграфаваць дадзеныя й зазіраць у намёты. Потым яны зайшлі ў адзін з дамоў і сказалі, што паступіла паведамленьне, быццам у доме знаходзяцца падазроныя асобы.
Паліцэйскія праверылі дакумэнты ў грамадзяніна Беларусі, увялі пашпартныя дадзеныя ў тэлефон і сказалі, што ён «неўязны». Пасьля гэтага яго забралі. Па словах сяброўкі маладога чалавека, раней яму пра забарону на ўезд не паведамлялі.
Сябры затрыманага некалькі гадзін не маглі даведацца, дзе ён знаходзіцца. У Таржку міліцыянты адказвалі, што да іх такі чалавек не паступаў, аднак праз нейкі час паведамілі, што яго павезьлі ў ФСБ. У якім менавіта аддзеле ФСБ знаходзіцца грамадзянін Беларусі, невядома.
nn.by/ovdinfo.org/эж
У Цьвярской вобласьці канфэрэнцыю анархістаў «Прамухінскія чытаньні», якая праходзіць на радзіме Міхаіла Бакуніна, наведалі сілавікі. Яны затрымалі грамадзяніна Беларусі.
Паліцэйскія прыехалі раніцай 7 ліпеня, сталі правяраць у прысутных пашпарты, фатаграфаваць дадзеныя й зазіраць у намёты. Потым яны зайшлі ў адзін з дамоў і сказалі, што паступіла паведамленьне, быццам у доме знаходзяцца падазроныя асобы.
Расейскія паліцэйскія праверылі дакумэнты ў грамадзяніна Беларусі, увялі пашпартныя дадзеныя ў тэлефон і сказалі, што ён «неўязны». Пасьля гэтага яго забралі. Па словах сяброўкі маладога чалавека, раней яму пра забарону на ўезд не паведамлялі.