Logo Polskiego Radia
Print

Мітрапаліт Павел патлумачыў, адкуль у яго аўтамабіль «Майбах» клясы прэміюм

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 09.07.2018 16:43
9 ліпеня ён даваў паказаньні па справе былога кіраўніка выдавецтва Беларускага экзархата Уладзімера Грозава.
Serge Serebro, Vitebsk Popular News/CC BY-SA 3.0

Мітрапаліт Павал патлумачыў адкуль у яго аўтамабіль «Майбах» кляса клясы прэміюм
Кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Паўла выклікалі ў суд у якасьці сьведкі. 9 ліпеня ён даваў паказаньні па справе былога кіраўніка выдавецтва Беларускага экзархата Уладзіміра Грозава, такое адбылося ўпершыню за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі.
Грозаў быў звольнены неўзабаве пасьля таго, як кіраўніком БПЦ стаў мітрапаліт Павал. Працу кіраўніка выдавецтва прызналі нездавальняючай. Праз некалькі месяцаў на яго завялі крымінальную справу.
Мітрапаліт Павал шкадуе, што БПЦ ініцыявала судовы працэс. Ён зьвяртаўся да кіраўніка дзяржавы з просьбай спыніць крымінальную справу. Паводле яго слоў, у выдавецтве былі парушэньні й былі не выплачаныя некаторыя падаткі. Але скаргі, якія пісалі на Грозава, «гэта была барацьба за ўладу».
«На 65 гадоў мне падарылі «Майбах», – прызнаўся ў судзе мітрапаліт Павал. Паводле яго слоў, аўтамабілі яму дарылі неаднаразова, і ён іх перадаваў у манастыры й прыходы, выпісваў даверанасьці.
Мітрапаліт Павал нарадзіўся ў 1952 годзе ў Казахстане, у Беларусі з 2014 года. Да таго часу быў мітрапалітам Разанскім. У Беларусі прызначэньне Масквой кіраўніком БПЦ мітрапаліта без беларускага грамадзянства і без веданьня беларускай мовы ўспрынялі неадназначна. Мітрапаліт Павел вядомы шэрагам скандальных заяў, у тым ліку пра «чарнобыльскі кранік».
паводле euroradio.fm/officelife.media/эж


Кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Паўла выклікалі ў суд у якасьці сьведкі. 9 ліпеня ён даваў паказаньні па справе былога кіраўніка выдавецтва Беларускага экзархата Уладзімера Грозава, такое адбылося ўпершыню за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі.

Грозаў быў звольнены неўзабаве пасьля таго, як кіраўніком БПЦ стаў мітрапаліт Павел. Працу кіраўніка выдавецтва прызналі нездавальняючай. Праз некалькі месяцаў на яго завялі крымінальную справу.

Мітрапаліт Павел шкадуе, што БПЦ ініцыявала судовы працэс. Ён зьвяртаўся да кіраўніка дзяржавы з просьбай спыніць крымінальную справу. Паводле яго слоў, у выдавецтве былі парушэньні й былі не выплачаныя некаторыя падаткі. Але скаргі, якія пісалі на Грозава, «гэта была барацьба за ўладу».

«На 65 гадоў мне падарылі «Майбах», – прызнаўся ў судзе мітрапаліт Павел. Паводле яго слоў, аўтамабілі яму дарылі неаднаразова, і ён іх перадаваў у манастыры й прыходы, выпісваў даверанасьці.

Мітрапаліт Павел нарадзіўся ў 1952 годзе ў Казахстане, у Беларусі з 2014 года. Да таго часу быў мітрапалітам Разанскім. У Беларусі прызначэньне Масквой кіраўніком БПЦ мітрапаліта без беларускага грамадзянства й без веданьня беларускай мовы ўспрынялі неадназначна. Мітрапаліт Павел вядомы шэрагам скандальных заяў, у тым ліку пра «чарнобыльскі кранік».

паводле euroradio.fm/officelife.media/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт