У Гомелі доўжыцца суд за дзедаўшчыну
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
09.07.2018 13:39
9 ліпеня на судзе прысутнічалі 50 вайскоўцаў — салдаты, прапаршчыкі й афіцэры з розных падразьдзяленьняў Гомельскага памежнага атраду.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Гомлі доўжыцца суд за дзедаўшчыну
Працягваецца разгляд крымінальнай справы за дзедаўшчыну ў памежных войсках. Судзяць былых памежнікаў з заставы «Новая Гута» (в/ч № 1242), што на дзяржаўнай мяжы з Украінай.
Паводле абвінавачаньня, 20-гадовы Раман Гладкі й 22-гадовы Сяргей Гузееў білі малодшых салдатаў на памежнай заставе й зьдзекаваліся зь іх. Пацярпелі сем чалавек.
9 ліпеня на судзе прысутнічалі 50 вайскоўцаў — салдаты, прапаршчыкі й афіцэры з розных падразьдзяленьняў Гомельскага памежнага атраду.
Адіз з прысутных афіцэраў патлумачыў, што візіт пяцідзесяцці пагранічнікаў на судовае паседжаньне мае прафілактычны характар.
Абвінавачаньне былыя вайскоўцы прызнаюць часткова. Яны кажуць, што такія дзеяньні ня мелі на мэце гвалт ці прыніжэньне, а нібыта падтрымлівалі вайсковыя традыцыі і «ўмацоўвалі маральны дух» навічкоў.
Паводле www.svaboda.org/ эж
Працягваецца разгляд крымінальнай справы за дзедаўшчыну ў памежных войсках. Судзяць былых памежнікаў з заставы «Новая Гута» (в/ч № 1242), што на дзяржаўнай мяжы з Украінай.
Паводле абвінавачаньня, 20-гадовы Раман Гладкі й 22-гадовы Сяргей Гузееў білі малодшых салдатаў на памежнай заставе й зьдзекаваліся зь іх. Пацярпелі сем чалавек. 9 ліпеня на судзе прысутнічалі 50 вайскоўцаў — салдаты, прапаршчыкі й афіцэры з розных падразьдзяленьняў Гомельскага памежнага атраду.
Адзін з прысутных афіцэраў патлумачыў, што візіт пяцідзесяцці пагранічнікаў на судовае паседжаньне мае прафілактычны характар.
Абвінавачаньне былыя вайскоўцы прызнаюць часткова. Яны кажуць, што такія дзеяньні ня мелі на мэце гвалт ці прыніжэньне, а нібыта падтрымлівалі вайсковыя традыцыі і «ўмацоўвалі маральны дух» навічкоў.
Паводле svaboda.org/ эж