У Румыніі перакуліўся аўтобус з дзецьмі зь Беларусі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
09.07.2018 12:57
У аўтобусе, акрамя 43 дзяцей таксама знаходзіліся 7 дарослых.
pixabay.com/CC0
У Румыніі перакуліўся аўтобус з дзецьмі з Беларусі
У Румыніі перакуліўся аўтобус з 43 дзецьмі з Беларусі. Дзеці накіроўваліся на адпачынак у Баўгарыю. У выніку аварыі 19 чалавек, у тым ліку 17 дзяцей атрымалі нязначныя траўмы, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз. Адзначана, што аварыя адбылася ўвечары 8 ліпеня побач з горадам Сучава, што на паўночным усходзе Румыніі.
Як паведамляецца, амбасада Беларусі ў Румыніі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з мясцовымі органамі ўлады, бацькамі й з асобамі, якія суправаджаюць беларускіх дзяцей.
Па папярэдніх дадзеных, кіроўца не справіўся з кіраваньнем. У аўтобусе, акрамя 43 дзяцей, таксама знаходзіліся сем дарослых.
паводле telegraf.by/korrespondent.net/эж
У аўтобусе знаходзілася 43 дзіцяці з Беларусі. Дзеці накіроўваліся на адпачынак у Баўгарыю. У выніку аварыі 19 чалавек, у тым ліку 17 дзяцей атрымалі нязначныя траўмы, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз. Адзначаецца, што аварыя адбылася ўвечары 8 ліпеня побач з горадам Сучава, што на паўночным усходзе Румыніі.