Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адбываецца дыпляматычны сэмінар

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 09.07.2018 11:58
Кіраўнік беларускага МЗС падкрэсьліў, што пытаньні эканомікі былі й застаюцца асноўным крытэрыем ацэнкі дзейнасьці дыпляматаў.
Уладзімер МакейУладзімер МакейPhoto: mfa.gov.by

Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей адзначае пазытыўныя тэндэнцыі на зьнешнеэканамічным напрамку. Аб гэтым ён заявіў сёньня на сэмінары для кіраўнікоў дыпляматычных прадстаўніцтваў Беларусі.

Кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства падкрэсьліў, што пытаньні эканомікі былі й застаюцца асноўным крытэрыем ацэнкі дзейнасьці дыпляматычных пляцовак. Нягледзячы на пазытыўныя тэндэнцыі, ён заклікаў у першую чаргу зьвярнуць увагу на недапрацоўкі й нявыкарыстаны патэнцыял, думаць аб тым, як замацаваць пазытыўныя тэндэнцыі.

Праграма штогадовага сэмінару для дыпляматаў ахоплівае максымальна шырокае кола тэм: эканоміку гандаль, фінансы, высокія тэхналёгіі, гуманітарнае супрацоўніцтва, узаемадзеяньне ў адукацыйнай сфэры, турызм, спорт. Асаблівая ўвага будзе нададзеная тэматыцы разьвіцьця турыстычных паслуг і падрыхтоўкі да правядзеньня ў Беларусі ў 2019 годзе ІІ Эўрапейскіх гульняў.

пводле belta.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт