Менск прапануе АБСЭ рэзалюцыю аб лічбавай эканоміцы
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.07.2018 08:23
Дакумэнт скіраваны на разьвіцьцё лічбавай эканомікі ды эканамічнаму росту ў рэгіёне.
Organizacja Bezpieczeństwa i Współpracy w Europie, OBWE (ang. Organization for Security and Co-operation in Europe, OSCE)fot. OBWE
Афіцыйная дэлегацыя Беларусі павезла на сэсію ПА АБСЭ рэзалюцыю аб лічбавай эканоміцы.
Беларуская прапанова скіраваная на разьвіцьцё лічбавай эканомікі, а таксама прысьвечаная пытаньням эканамічнага росту ў рэгіёне АБСЭ, ліквідацыі розных перашкод і бар’ераў, гарманізацыі стандартаў і г.д., – патлумачылі чыноўнікі
У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць тры сябры Нацыянальнага сходу: намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук і старшыні міжнародных камісій абедзьвюх палат Сяргей Рахманаў і Валер Варанецкі.
Падчас сэсіі ў прадстаўнікоў уладаў Беларусі заплянаваныя двухбаковыя сустрэчы з калегамі са Швайцарыі, Польшчы, Нямеччыны, Азэрбайджану ды некаторых іншых краін.
Асноўная тэма сэсіі – «Выкананьне абавязаньняў у рамках АБСЭ: роля парлямэнтаў».
Паводле Радыё «Свабода»/юл