Дзень народзінаў Магдалены Радзівіл
З гэтай нагоды ў менскім касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы пройдзе сьвяточная імша.
8 ліпеня споўніцца 157 год з дня народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл. З гэтай нагоды ў менскім касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы (св. Роха, пр-т Незалежнасьці, 44-А), дзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, пройдзе сьвяточная імша. Пачатак імшы а 13.00 гадзіне.
Магдалена Радзівіл – адна з самых вядомых мэцэнатаў у гісторыі беларускай культуры. Яна плаціла стыпэндыю беларускім студэнтам у Пецярбургу, фінансавала беларускія школы, выданьне газэты „Наша Ніва”, зборнік вершаў Максіма Багдановіча, першыя кнігі Якуба Коласа, Канстанцыі Буйло й іншыя выданьні гуртка „Загляне сонца і ў наша ваконца”.
У 1918 году падтрымала стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, пасьля прыходу да ўлады бальшавікоў зьехала ў Варшаву. У 1932 годзе пераехала ў Фрыбург (Швэйцарыя). Там яна й памерла ў 1945 годзе й была пахавана разам з дачкой і блізкай сяброўкай.
У ліпені 2017 года Аляксандр Сапега, прэзыдэнт фонду Марыі Магдалены Радзівіл, прывёз прах княгіні ў Беларусь. 17 лютага 2018 году адбылося перапахаваньне праху Марыі ў Менску, як таго жадала яна сама.
radzima.ch.80-74-153-170.malta.metanet.ch/be/аз
8 ліпеня споўніцца 157 год з дня народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл. З гэтай нагоды ў менскім касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы (св. Роха, пр-т Незалежнасьці, 44-А), дзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, пройдзе сьвяточная імша. Пачатак імшы а 13.00 гадзіне.
Магдалена Радзівіл – адна з самых вядомых мэцэнатаў у гісторыі беларускай культуры. Яна плаціла стыпэндыю беларускім студэнтам у Пецярбургу, фінансавала беларускія школы, выданьне газэты „Наша Ніва”, зборнік вершаў Максіма Багдановіча, першыя кнігі Якуба Коласа, Канстанцыі Буйло й іншыя выданьні гуртка „Загляне сонца і ў наша ваконца”.
У 1918 году падтрымала стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, пасьля прыходу да ўлады бальшавікоў зьехала ў Варшаву. У 1932 годзе пераехала ў Фрыбург (Швэйцарыя). Там яна й памерла ў 1945 годзе й была пахавана разам з дачкой і блізкай сяброўкай.
У ліпені 2017 года Аляксандaр Сапега, прэзыдэнт фонду Марыі Магдалены Радзівіл, прывёз прах княгіні ў Беларусь. 17 лютага 2018 году адбылося перапахаваньне праху Марыі ў Менску, як таго жадала яна сама.