Logo Polskiego Radia
Print

Полацак застаўся бяз суднаў па Дзьвіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.07.2018 17:21
Водныя экскурсіі скончыліся з будаўніцтвам Полацкай гідраэлектрастанцыі.
Сафійскі сабор, Полацк. By Alex Zelenko, CC BY-SA 4.0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=1210552Сафійскі сабор, Полацк. By Alex Zelenko, CC BY-SA 4.0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=1210552By Alex Zelenko, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1210552

Полацак застаўся без суднаў па Дзьвіне
Водныя экскурсіі скончыліся з будаўніцтвам Полацкай гідраэлектрастанцыі.
Полацак застаўся без круізаў па Дзьвіне. Два цеплаходы пачалі курсіраваць у Віцебску 8 гадоў таму, піша газэта „Рэспубліка”. Мясцоваму бюджэту два судны абышліся амаль у мільён даляраў. Каб інвэстыцыя акупіліся, было вырашана ладзіць рачныя экскурсіі ня толькі ў Віцебску.
У 2015 годзе цеплаход „Віцебск” пачаў курсіраваць па Дзьвіне ў раёне Полацка й Наваполацка. Перад новым маршрутам былі добрыя пэрспэктывы: Полацк прывабны сваёй гісторыяй і маляўнічым краявідам. Акрамя таго, новы атракцыён адразу спадабаўся гараджанам. Але неўзабаве рачныя судны прыйшлося спыніць, бо пачалося будаўніцтва Полацкай ГЭС. Справа ў тым, што пры яе ўзьвядзеньні не пабудавалі шлюз, з-за чаго судам стала немагчыма праходзіць зь Віцебску да Полацка й Наваполацка.
Адмена рачных рэйсаў у Полацк нэгатыўна адбіваецца на турызьме й выручцы „Віцебскводтранса” РУЭСП „Днепра-Бугскі водны шлях”. Ці чакаць зьяўленьня шлюза на Полацкай ГЭС – пакуль невядома. Як звычайна, усё залежыць ад фінансаваньня. Раней казалася й пра будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС - паміж Віцебскай і Полацкай гідраэлектрастанцыямі.
Для забесьпячэньня прапускной здольнасьці Дзьвіны тут прадугледжана будаўніцтва ў створы ГЭС суднаходнага шлюза. Прыкладны кошт праекта складае 186 млн даляраў. Пачаць будаўніцтва плянуюць у 2019 годзе.
Пакуль не зусім зразумела, што будзе й з экскурсіямі на дракары, які быў пабудаваны спэцыяльна для Полацка. Пракаціцца на ладзьдзі вікінгаў можна было падчас „Ночы музэяў” у Полацку. Як паведамілі ў Полацкім турцэнтры, дракар пакуль ня будзе курсіраваць па Дзьвіне на пастаяннай аснове. На Дзень незалежнасьці экскурсій таксама не было.
gorod214.by/racyja.com/аз

Полацк застаўся бяз суднаў па Дзьвіне. Два цеплаходы пачалі курсіраваць у Віцебску 8 гадоў таму, піша газэта „Рэспубліка”. Мясцоваму бюджэту два судны абышліся амаль у мільён даляраў. Каб інвэстыцыя акупіліся, было вырашана ладзіць рачныя экскурсіі ня толькі ў Віцебску.

У 2015 годзе цеплаход „Віцебск” пачаў курсіраваць па Дзьвіне ў раёне Полацка й Наваполацка. Перад новым маршрутам былі добрыя пэрспэктывы: Полацк прывабны сваёй гісторыяй і маляўнічым краявідам. Акрамя таго, новы атракцыён адразу спадабаўся гараджанам. Але неўзабаве рачныя судны прыйшлося спыніць, бо пачалося будаўніцтва Полацкай ГЭС. Справа ў тым, што пры яе ўзьвядзеньні не пабудавалі шлюз, з-за чаго судам стала немагчыма праходзіць зь Віцебску да Полацка й Наваполацка.

Адмена рачных рэйсаў у Полацк нэгатыўна адбіваецца на турызьме й выручцы „Віцебскводтранса” РУЭСП „Днепра-Бугскі водны шлях”. Ці чакаць зьяўленьня шлюза на Полацкай ГЭС – пакуль невядома. Як звычайна, усё залежыць ад фінансаваньня. Раней казалася й пра будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС - паміж Віцебскай і Полацкай гідраэлектрастанцыямі.

Для забесьпячэньня прапускной здольнасьці Дзьвіны тут прадугледжана будаўніцтва ў створы ГЭС суднаходнага шлюза. Прыкладны кошт праекта складае 186 млн даляраў. Пачаць будаўніцтва плянуюць у 2019 годзе.

Пакуль не зусім зразумела, што будзе й з экскурсіямі на дракары, які быў пабудаваны спэцыяльна для Полацка. Пракаціцца на ладзьдзі вікінгаў можна было падчас „Ночы музэяў” у Полацку. Як паведамілі ў Полацкім турцэнтры, дракар пакуль ня будзе курсіраваць па Дзьвіне на пастаяннай аснове. На Дзень незалежнасьці экскурсій таксама не было.

gorod214.by/racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт