Logo Polskiego Radia
Print

У 2017 годзе беларускія гасьцініцы былі загружаныя на 29%

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.07.2018 18:58
За мінулы год беларускія гасьцініцы прынялі 1 805 600 пастаяльцаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

У 2017 годзе беларускія гасьцініцы былі запоўненыя на 29%. Інакш кажучы, больш як 2/3 нумарнога фонду 586 гасьцініц, якія працавалі ў Беларусі, пуставалі.

Год таму каэфіцыент быў яшчэ горшым: загружанасьць гасьцініц складала 27%. Тут варта заўважыць, што за 2017 год у Беларусі стала на 15 гасьцініц, хостэлаў і аналягічных сродкаў разьмяшчэньня больш, а колькасьць нумароў павялічылася на 189, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

За мінулы год беларускія гасьцініцы прынялі 1 805 600 пастаяльцаў. Выручка, якая паступіла ад разьмяшчэньня, склала 205,1 млн рублёў.

Максымальная запоўненасьць беларускіх гатэляў за апошні час назіралася 5 гадоў таму – у 2012 годзе яна складала 43%.

На думку дырэктара дэпартамэнта дасьледаваньняў і кансалтынгу Colliers International Дзяніса Чацьверыкова, кропка бясстратнасьці ў кожнага гатэля свая, але «можна арыентавацца на запаўняльнасьць у раёне 30-35%».

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт