Logo Polskiego Radia
Print

МУС: Акцыя Статкевіча была спынена ў адпаведнасьці з заканадаўствам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.07.2018 14:53
Дзьмітрый Кур'ян з МУС аспрэчыў інфармацыю, што затрыманьні праводзілі людзі ў цывільным.
Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)фота: профіль Мікалая Статкевіча ў "Фэйсбуку"

МУС: спроба правядзеньня «Акцыі вызваленьня і салідарнасьці» 3 ліпеня ў Менску была спынена ў адпаведнасьці з заканадаўствам
Спроба правядзеньня несанкцыянаванага масавага мерапрыемства 3 ліпеня ў Менску была спынена ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Пра гэта заявіў намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня – начальнік упраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі міліцыі грамадзкай бясьпекі МУС Дзьмітрый Кур'ян на прэс-канфэрэнцыі 4 ліпеня. Так ён адказаў на пытаньне пра затрыманьні ў раёне бульвара Талбухіна ў сталіцы, піша БелаПАН.
«Што тычыцца нейкай спробы – не правядзеньня, а менавіта спробы – правядзеньня несанкцыянаванай акцыі на тэрыторыі горада Менска, то ў нас ёсьць заканадаўства, якое рэглямэнтуе парадак масавых мерапрыемстваў», – сказаў Курʼян.
Паводле яго слоў, па дазвол на правядзеньне акцыі ў сквэры на бульвары Талбухіна ў Менгарвыканкам ніхто не зьвяртаўся. «Адпаведна, спроба правядзеньня несанкцыянаванага масавага мерапрыемства была спынена», – сказаў прадстаўнік МУС.
Той факт, што затрыманьне праводзілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія не прадстаўляліся і не паказвалі дакумэнты, Курʼян адмаўляе. «Заўсёды прадстаўляюцца, з бэйджамі», – адзначыў ён.
Напярэдадні ў Менску было затрымана каля 30 чалавек, якія адгукнуліся на ініцыятыву апазыцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча правесьці ў сквэры на Талбухіна «Акцыю вызваленьня і салідарнасьці«. Статкевіч у Фэйсбуку заклікаў людзей «выказаць сваю салідарнасьць з пакаленьнем, якое вызваліла сьвет ад улады Гітлера, і з тымі, хто зараз змагаецца за вызваленьне краіны ад улады яго прыхільніка».
Несанкцыянаваная акцыя была спынена супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным. У ліку затрыманых была група праваабаронцаў, апранутых у спэцыяльныя камізэлькі.
Затрыманых даставілі ва УУС Першамайскага раёна і адпусьцілі праз тры гадзіны пасьля дачы тлумачэньняў. Статкевіч і Вячаслаў Сіўчык былі затрыманыя да пачатку акцыі.

Спроба правядзеньня несанкцыянаванага масавага мерапрыемства 3 ліпеня ў Менску была спынена ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Пра гэта заявіў намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня – начальнік упраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі міліцыі грамадзкай бясьпекі МУС Дзьмітрый Кур'ян на прэс-канфэрэнцыі 4 ліпеня. Так ён адказаў на пытаньне пра затрыманьні ў раёне бульвара Талбухіна ў сталіцы, піша БелаПАН.

«Што тычыцца нейкай спробы – не правядзеньня, а менавіта спробы – правядзеньня несанкцыянаванай акцыі на тэрыторыі горада Менска, то ў нас ёсьць заканадаўства, якое рэглямэнтуе парадак масавых мерапрыемстваў», – сказаў Курʼян.

Паводле яго слоў, па дазвол на правядзеньне акцыі ў сквэры на бульвары Талбухіна ў Менгарвыканкам ніхто не зьвяртаўся. «Адпаведна, спроба правядзеньня несанкцыянаванага масавага мерапрыемства была спынена», – сказаў прадстаўнік МУС.

Той факт, што затрыманьне праводзілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія не прадстаўляліся і не паказвалі дакумэнты, Курʼян адмаўляе. «Заўсёды прадстаўляюцца, з бэйджамі», – адзначыў ён.

Напярэдадні ў Менску было затрымана каля 30 чалавек, якія адгукнуліся на ініцыятыву апазыцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча правесьці ў сквэры на Талбухіна «Акцыю вызваленьня і салідарнасьці». Статкевіч у Фэйсбуку заклікаў людзей «выказаць сваю салідарнасьць з пакаленьнем, якое вызваліла сьвет ад улады Гітлера, і з тымі, хто зараз змагаецца за вызваленьне краіны ад улады яго прыхільніка».

Несанкцыянаваная акцыя была спынена супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным. У ліку затрыманых была група праваабаронцаў, апранутых у спэцыяльныя камізэлькі.

Затрыманых даставілі ва УУС Першамайскага раёна і адпусьцілі праз тры гадзіны пасьля дачы тлумачэньняў. Статкевіч і Вячаслаў Сіўчык былі затрыманыя да пачатку акцыі.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт