Украіна незадаволеная танным цэмэнтам і стальнымі пруткамі зь Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        03.07.2018 17:21
                    
                                 
                
                
                    Асацыяцыя «Ўкрцэмэнт» у мінулым годзе неаднаразова абвінавачвала Беларусь у пастаўках прадукцыі па заніжаных цэнах.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Украінская Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі пачала антыдэмпінгавае расьсьледаваньне ў дачыненьні да імпарту стальных пруткоў зь Беларусі й Малдовы ды цэмэнту зь Беларусі, Малдовы й Расеі.
«Падчас расьсьледаваньняў будуць вывучацца інфармацыя й доказы наяўнасьці дэмпінгу, шкоды й прычынна-сьледчай сувязі паміж імі. Па выніках праведзеных дасьледаваньняў будзе прынятае рашэньне аб мэтазгоднасьці або нямэтазгоднасьці прымяненьня адпаведных антыдэмпінгавых мер», – пазначана ў паведамленьні МКМГ.
Паводле дадзеных Дзяржстату Ўкраіны, за студзень-красавік 2018 году імпарт ва Ўкраіну пруткоў з вугляродзістай сталі зь Беларусі склаў 23,7 тыс. тон на 13,54 млн даляраў. Імпарт пруткоў і брускоў зь іншых легіраваных сталей зь Беларусі за гэтыя 4 месяцы склаў 1,5 тыс. тон на 1,1 млн даляраў.За гэты ж пэрыяд імпарт ва Ўкраіну беларускага цэмэнту склаў 72,1 тыс. тон на 3,01 млн даляраў.
Асацыяцыя «Ўкрцэмэнт» у мінулым годзе неаднаразова абвінавачвала Беларусь у пастаўках прадукцыі па заніжаных цэнах.
naviny.by/вс