Logo Polskiego Radia
Print

Пасол Беларусі ў Расеі: Тэма расейскай ваеннай базы ў Беларусі неактуальная

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.07.2018 15:45
«Гэта – права сувэрэннай дзяржавы», - кіраўнік дыпмісіі аб ідэі Польшчы разьмясьціць на сваёй тэрыторыі дывізію ЗША.
Пасол Беларусі ў Расеі Ігар ПетрышэнкаПасол Беларусі ў Расеі Ігар Петрышэнкаyoutube.com/screen

Пасол Беларусі ў Расеі: Тэма расейскай ваеннай базы ў Беларусі неактуальная
Тэма стварэньня на тэрыторыі Беларусі расейскай ваеннай базы неактуальная, заявіў пасол Беларусі ў Расеі Ігар Петрышэнка ў інтэрвію агенцтву РИА Новости.
«Тэма па расейскай базе сышла, і яна не актуалізавалася», – сказаў пасол, адказваючы на пытаньне, як часта ўзьнікаюць размовы на гэтую тэму.
Камэнтуючы стаўленьне Менска да ідэі Польшчы разьмясьціць на сваёй тэрыторыі бранятанкавую дывізію ЗША, Петрышэнка адзначыў: «Гэта – права сувэрэннай дзяржавы. Калі Польшча бачыць, што яе бясьпека за кошт гэтага ўзрасьце, то яна павінна дзейнічаць з улікам сваіх нацыянальных інтарэсаў, але ў той жа час і з улікам прынятых міжнародных прававых абавязацельстваў».
Пры гэтым Ігар Петрышэнка зазначыў, што «дадзеная мера не нясе непасрэднай пагрозы для Беларусі, але, як любая ваенная актыўнасьць каля нашых межаў і павелічэньне колькасьці вайсковых кантынгентаў, павышае ўзровень ваеннай небясьпекі».
«Беларусь старанна аналізуе сытуацыю, і я думаю, тыя адэкватныя меры, якія неабходна прымаць, яны будуць прымацца спэцыялістамі», – сказаў кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Маскве.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт