Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ўводзіцца абавязковая сэртыфікацыя тэхнікі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.07.2018 14:41
1 ліпеня пад новыя правілы падпадае бытавая тэхніка, як замежнай, так і айчыннай вытворчасьці.
Пральная машынаПральная машынаPhoto: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі ўводзіцца абавязковая сэртыфікацыя бытавой тэхнікі паводле энэргаэфэктыўнасьці. Паводле Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі, ад 1 ліпеня пад новыя правілы падпадае бытавая тэхніка — лядоўні, пральныя машыны, варачныя панэлі, кандыцыянэры ды многія іншыя прылады.

Сэртыфікавацца мусяць тавары як замежнай, так і айчыннай вытворчасьці.

Чакаецца, што новыя правілы паспрыяюць зьяўленьню на рынку прадукцыі з праверанымі тэхнічнымі характарыстыкамі датычнымі клясу энэргаэфэктыўнасьці.

На сёньня ў Беларусі выдалі ўжо 250 сэртыфікатаў на розныя тыпы прыладаў. Пацьвярджэньне клясу энэргаэфэктыўнасьці праводзяць у акрэдытаваных органах сэртыфікацыі й выпрабавальных лябараторыях

euroradio.fm/belta.by/аз

У Беларусі ўводзіцца абавязковая сэртыфікацыя тэхнікі

1 ліпеня пад новыя правілы падпадае бытавая тэхніка, як замежнай, так і айчыннай вытворчасьці.

У Беларусі ўводзіцца абавязковая сэртыфікацыя бытавой тэхнікі паводле энэргаэфэктыўнасьці. Паводле Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі, ад 1 ліпеня пад новыя правілы падпадае бытавая тэхніка — лядоўні, пральныя машыны, варачныя панэлі, кандыцыянэры ды многія іншыя прылады. Сэртыфікавацца мусяць тавары як замежнай, так і айчыннай вытворчасьці.

Чакаецца, што новыя правілы паспрыяюць зьяўленьню на рынку прадукцыі з праверанымі тэхнічнымі характарыстыкамі датычнымі клясу энэргаэфэктыўнасьці. На сёньня ў Беларусі выдалі ўжо 250 сэртыфікатаў на розныя тыпы прыладаў. Пацьвярджэньне клясу энэргаэфэктыўнасьці праводзяць у акрэдытаваных органах сэртыфікацыі й выпрабавальных лябараторыях

euroradio.fm/belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт