Logo Polskiego Radia
Print

За месяц у Беларусі патанула 32 асобы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.07.2018 17:21
Сёлета ахвяр вады болей, чым за аналягічны пэрыяд 2017 году.
Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

За першы летні месяц на вадаёмах краіны патанула 32 асобы, зь якіх двое дзяцей. Рэзкае павелічэнне колькасьці ахвяр прыпала на сьпякотныя дні ў сярэдзіне чэрвеня.

Ужыванне алькаголю й парушэньне правілаў бясьпекі – нязменныя прычыны трагедый. Таксама праблемай зьяўляюцца месцы, якія не прызначаныя для адпачынку на вадзе.

Па магчымасьці й за такімі „дзікімі пляжамі” вядзецца кантроль, кажа ратавальнік Мікалай Мілеўскі.

„Не абсталяваныя месцы, як мы іх называем „дзікія”, дзе людзі ўжо адпачываюць гадамі – гэта самая галоўная тэма, якая нас хвалюе. Ратавальнікі правяраюць дно, робяць мінімум таго, што патрабуецца, але патрабуецца нашмат больш канешне”, - кажа Мілеўскі.

Па інфармацыі Таварыства выратаваньня на вадзе, за паў гаду ў краіне патанула 146 чалавек зь якіх 12 непаўнагадовыя. Сёлета ахвяр вады болей, чым за аналягічны пэрыяд 2017 году, тады за паў году патанула 126 чалавек.

racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт