Нямеччына й Беларусь маюць намер стварыць агульную гістарычную камісію
Пра гэта паведаміў нямецкі фэдэральны прэзыдэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер на міжнароднай канфэрэнцыі «Памятаць дзеля агульнай эўрапейскай будучыні» 29 чэрвеня ў Менску.
Паводле слоў Штайнмаера, гэта пытаньне абмяркоўвалася на яго сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам пасьля цырымоніі адкрыцьця мэмарыялу на месцы канцлягера ў Трасьцянцы. «Спадар Лукашэнка гатовы падумаць аб тым, як выкарыстаць сёньняшнюю падзею, якая зьяўляецца гістарычнай, – каб у нас была яшчэ не эўрапейская, але ўжо агульная культура памяці», – заявіў прэзыдэнт ФРГ.
У сувязі з гэтым Штайнмаер прапанаваў ужо гэтай восеньню правесьці агульную канфэрэнцыю, прысьвечаную гісторыі. «Стварэньне агульнай камісіі гісторыкаў два-тры гады таму менавіта з Беларусьсю мы не маглі сабе ўявіць», – заявіў нямецкі палітык.
Штайнмаер таксама падкрэсьліў, што ўпэўнены ў неабходнасьці агульнай эўрапейскай культуры памяці, аднак сумняваецца ў тым, наколькі «ў гэтай Эўропе, у яе сёньняшнім стане, мы знаходзімся на шляху наперад».
belapan.by/

belapan.by/эж