Logo Polskiego Radia
Print

Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі складае 16,4 млрд USD трэці месяц запар

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.06.2018 13:52
У цэлым дзяржаўны доўг Беларусі павялічыўся на 292,5 млн рублёў (0,7%) і да 1 чэрвеня дасягнуў 42,5 млрд рублёў.
screen/radyjo.net

Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі складае 16,4 млрд USD трэці месяц запар
Трэці месяц запар зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі трымаецца на ўзроўні 16,4 млрд даляраў. З пачатку года ён зьменшыўся на 332 млн даляраў (2%) з улікам курсавых розьніц, паведамілі ў пятніцу ў Міністэрстве фінансаў.
Паводле стану на 1 чэрвеня зьнешні дзярждоўг Беларусі склаў 16,4 млрд даляраў. Як адзначаецца ў паведамленьні Мінфіна, за пяць месяцаў у краіну прыцягнулі дзяржаўныя пазыкі на агульную суму 1,064 млрд даляраў. Больш за ўсё ў Беларусь паступіла грошай у выніку рэалізацыі эўрааблігацый – 600 млн даляраў. Больш за 370 млн даляраў пералічылі банкі і ўрад Расеі.
З пачатку году Беларусь выдаткавала на пагашэньне зьнешняй запазычанасьці 1,309 млрд даляраў. 800 млн даляраў пайшлі на выплату па аблігацыях у замежнай валюце, 213 млн даляраў беларусы вярнулі Кітаю, 174 млн – Расеі.
Унутраны дзяржаўны доўг вырас з пачатку года на 130,9 млн рублёў (1,4%) і склаў 9,3 млрд рублёў.
У цэлым дзяржаўны доўг Беларусі павялічыўся на 292,5 млн рублёў (0,7%) і да 1 чэрвеня дасягнуў 42,5 млрд рублёў.

Трэці месяц запар зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі трымаецца на ўзроўні 16,4 млрд даляраў. З пачатку году ён зьменшыўся на 332 млн даляраў (2%) з улікам курсавых розьніц, паведамілі ў пятніцу ў Міністэрстве фінансаў.

Паводле стану на 1 чэрвеня зьнешні дзярждоўг Беларусі склаў 16,4 млрд даляраў. Як адзначаецца ў паведамленьні Мінфіна, за пяць месяцаў у краіну прыцягнулі дзяржаўныя пазыкі на агульную суму 1,064 млрд даляраў. Больш за ўсё ў Беларусь паступіла грошай у выніку рэалізацыі эўрааблігацый – 600 млн даляраў. Больш за 370 млн даляраў пералічылі банкі і ўрад Расеі.

З пачатку году Беларусь выдаткавала на пагашэньне зьнешняй запазычанасьці 1,309 млрд даляраў. 800 млн даляраў пайшлі на выплату па аблігацыях у замежнай валюце, 213 млн даляраў беларусы вярнулі Кітаю, 174 млн – Расеі.

Унутраны дзяржаўны доўг вырас з пачатку года на 130,9 млн рублёў (1,4%) і склаў 9,3 млрд рублёў.

У цэлым дзяржаўны доўг Беларусі павялічыўся на 292,5 млн рублёў (0,7%) і да 1 чэрвеня дасягнуў 42,5 млрд рублёў.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт