Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі зьявіцца чарговы помнік Льву Сапегу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.06.2018 09:06
Падчас Дня беларускай пісьменнасьці ў Слоніме будзе ўстаноўлены й адкрыты помнік былому слонімскаму старосьце.
Леў Сапега, партрэт, невядомы мастак, 1616 годЛеў Сапега, партрэт, невядомы мастак, 1616 годcommons.wikimedia.org/public domain

У Слонімскім райвыканкаме адбылося першае выязное пасяджэньне аргкамітэта, прысьвечанае падрыхтоўцы і правядзеньню Дня беларускай пісьменнасьці ў Слоніме ў першыя выхадныя дні верасьня 2019 года. У пасяджэньні аргкамітэта прынялі ўдзел намесьнікі старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзешка й Віктар Лісковіч, старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч і старшыня Слонімскага райсавета Алег Таргонскі, а таксама іншыя кіраўнікі абласных і раённых службаў.
Падчас пасяджэньня аргкамітэта была афіцыйна агучана інфармацыя пра тое, што падчас Дня беларускай пісьменнасьці ў Слоніме будзе ўстаноўлены й адкрыты помнік былому слонімскаму старосьце, дзяржаўнаму і вайсковаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу (1557-1633).
Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме плянуюць упарадкаваць канал Агінскага, адрамантаваць Слонімскую раённую бібліятэку, Слонімскі краязнаўчы музэй і ўпарадкаваць іншыя аб’екты горада над Шчарай.
racyja.com/эж

У Слонімскім райвыканкаме адбылося першае выязное пасяджэньне аргкамітэта, прысьвечанае падрыхтоўцы й правядзеньню Дня беларускай пісьменнасьці ў Слоніме ў першыя выхадныя дні верасьня 2019 года.

У пасяджэньні аргкамітэта прынялі ўдзел намесьнікі старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзешка й Віктар Лісковіч, старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч і старшыня Слонімскага райсавета Алег Таргонскі, а таксама іншыя кіраўнікі абласных і раённых службаў.

Падчас пасяджэньня аргкамітэта была афіцыйна агучана інфармацыя пра тое, што падчас Дня беларускай пісьменнасьці ў Слоніме будзе ўстаноўлены й адкрыты помнік былому слонімскаму старосьце, дзяржаўнаму й вайсковаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу (1557-1633).

Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме плянуюць упарадкаваць канал Агінскага, адрамантаваць Слонімскую раённую бібліятэку, Слонімскі краязнаўчы музэй і ўпарадкаваць іншыя аб’екты горада над Шчарай.
racyja.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт