Logo Polskiego Radia
Print

Паралізаваная праца пунктаў пропуску на беларуска-летувіскай мяжы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.06.2018 12:11
Падчас аварыі на ўездах у беларускія пункты пропуску знаходзілася каля 500 грузавікоў і больш за 30 легкавых аўтамабіляў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Паралізаваная праца пунктаў пропуску на белрауска-летувіскай мяжы
З-за збою праграмнага забесьпячэньня ў літоўскіх пагранічнікаў спыненае афармленьне грамадзян і транспартных сродкаў, якія перасякаюць мяжу.
«Паводле інфармацыі, якая паступіла ад сумежнага боку, у пунктах пропуску на беларуска-літоўскім участку мяжы з-за збою ў праграмным забесьпячэньні, што адбыўся 28 чэрвеня ў 10.30, спыненае афармленьне грамадзян і транспартных сродкаў ва ўсіх напрамках», – паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.
Аб аднаўленьні афармленьня літоўскім бокам будзе паведамлена дадаткова.
Падчас аварыі на беларуска-літоўскай мяжы на ўездах у беларускія пункты пропуску знаходзілася каля 500 грузавікоў і больш за 30 легкавых аўтамабіляў, цягам дзьвюх гадзіна пасьля аварыі чарга павялічылася да 520 грузавых і 80 легкавых транспартных сродкаў.
by.belapan.by/эж


З-за збою праграмнага забесьпячэньня ў летувіскіх пагранічнікаў спыненае афармленьне грамадзян і транспартных сродкаў, якія перасякаюць мяжу.

«Паводле інфармацыі, якая паступіла ад сумежнага боку, у пунктах пропуску на беларуска-летувіскім участку мяжы з-за збою ў праграмным забесьпячэньні, што адбыўся 28 чэрвеня ў 10.30, спыненае афармленьне грамадзян і транспартных сродкаў ва ўсіх напрамках», – паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Падчас аварыі на беларуска-летувіскай мяжы на ўездах у беларускія пункты пропуску знаходзілася каля 500 грузавікоў і больш за 30 легкавых аўтамабіляў, цягам дзьвюх гадзін пасьля аварыі чарга павялічылася да 520 грузавых і 80 легкавых транспартных сродкаў.

belapan.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт