Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й Беларусь наводзяць масты

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.06.2018 11:35
Міністры падпісалі міжурадавае пагадненьне аб утрыманьні памежных дарожна-маставых абʼектаў на беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы.
Падпісаньне міжурадавага пагадненьня
Падпісаньне міжурадавага пагадненьня Ambasada RP w Mińsku

Польшча і Беларусь наводзяць масты
Праз два-тры гады на памежным пераходзе «Дамачава-Славатычэ» можа пачацца будаўніцтва новага моста. Пра гэта заявілі міністар транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак і міністар інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык пасьля двухбаковай сустрэчы ў Берасьці. Дамову пра будаўніцтва моста плянуюць падпісаць праз месяц.
Міністры падпісалі міжурадавае пагадненьне аб утрыманьні памежных дарожна-маставых абʼектаў на беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы. Гэты дакумэнт, як заявілі міністры, дае магчымасьць больш эфэктыўна эксплёатаваць, рэканструяваць і разьвіваць памежную дарожную інфраструктуру.
Польскі міністар адзначыў, што праект моста ў Дамачава-Славатычэ фактычна гатовы. «Усьлед за гэтым будзе мост Берасьце-Цярэспаль, які на падставе прынятых дакумэнтаў зьяўляецца лягічным працягам нашых пачынаньняў», – дадаў Анджэй Адамчык.
Акрамя таго, Беларусь і Польшча плянуюць разьвіваць і чыгуначную інфраструктуру. Напрыклад, на сёньняшні дзень на перагоне Берасьце -Цярэспаль праходзяць 14 пар цягнікоў, а чыноўнікі намераныя павялічыць гэтую колькасьць да 40 пар цягнікоў. Бакі ўжо пачалі абмяркоўваць будаўніцтва трэцяга чыгуначнага моста.
euroradio.fm/belta.by/эж

Праз два-тры гады на памежным пераходзе «Дамачава-Славатычэ» можа пачацца будаўніцтва новага моста. Пра гэта заявілі міністар транспарту й камунікацый Беларусі Анатоль Сівак і міністар інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык пасьля двухбаковай сустрэчы ў Берасьці. Дамову пра будаўніцтва моста плянуюць падпісаць праз месяц.

Міністры падпісалі міжурадавае пагадненьне аб утрыманьні памежных дарожна-маставых абʼектаў на беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы. Гэты дакумэнт, як заявілі міністры, дае магчымасьць больш эфэктыўна эксплёатаваць, рэканструяваць і разьвіваць памежную дарожную інфраструктуру.

Польскі міністар адзначыў, што праект моста ў Дамачава-Славатычэ фактычна гатовы. «Усьлед за гэтым будзе мост Берасьце-Цярэспаль, які на падставе прынятых дакумэнтаў зьяўляецца лягічным працягам нашых пачынаньняў», – дадаў Анджэй Адамчык.

Акрамя таго, Беларусь і Польшча плянуюць разьвіваць і чыгуначную інфраструктуру. Напрыклад, на сёньняшні дзень на перагоне Берасьце -Цярэспаль праходзяць 14 пар цягнікоў, а чыноўнікі намераныя павялічыць гэтую колькасьць да 40 пар цягнікоў. Бакі ўжо пачалі абмяркоўваць будаўніцтва трэцяга чыгуначнага моста.

euroradio.fm/belta.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт