Logo Polskiego Radia
Print

У Менску праходзіць пасяджэньне кантактнай групы па Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.06.2018 18:17
Сустрэчы папярэднічалі перамовы падгруп: па эканамічных, палітычных, гуманітарных пытаньнях, а таксама па пытаньнях бясьпекі.
Кастрычніцкая плошчаКастрычніцкая плошчаWikipedia/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

У Менску праходзіць пасяджэньне кантактнай групы па Ўкраіне
У Менску праходзіць пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны.
Сустрэчы папярэднічалі перамовы падгруп кантактнай групы: па эканамічных, палітычных, гуманітарных пытаньнях, а таксама па пытаньнях бясьпекі. Перамовы ў «Прэзыдэнт-гатэлі» традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.
Папярэдні раўнд перамоў прайшоў 13 чэрвеня. Па выніках сустрэчы спэцпрадстаўнік дзеючага старшыні АБСЭ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што з пачатку 2018 году колькасьць ахвяраў канфлікту крыху зьменшылася ў параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам. Аднак за гэты час зноў гінулі дзеці, і колькасьць ахвяр сярод іх вырасла. «Гэты факт мяне вельмі абурае, – заявіў Сайдзік. – Нават адна чалавечая ахвяра – гэта занадта шмат».
Паводле яго слоў, эканамічная падгрупа працягвае абмеркаваньне далейшых крокаў па аднаўленьні й паляпшэньню мабільнай сувязі ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей.

У Менску праходзіць пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны.

Сустрэчы папярэднічалі перамовы падгруп кантактнай групы: па эканамічных, палітычных, гуманітарных пытаньнях, а таксама па пытаньнях бясьпекі. Перамовы ў «Прэзыдэнт-гатэлі» традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэдні раўнд перамоў прайшоў 13 чэрвеня.

Па выніках сустрэчы спэцпрадстаўнік дзеючага старшыні АБСЭ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што з пачатку 2018 году колькасьць ахвяраў канфлікту крыху зьменшылася ў параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам. Аднак за гэты час зноў гінулі дзеці, і колькасьць ахвяр сярод іх вырасла. «Гэты факт мяне вельмі абурае, – заявіў Сайдзік. – Нават адна чалавечая ахвяра – гэта занадта шмат».

Паводле яго слоў, эканамічная падгрупа працягвае абмеркаваньне далейшых крокаў па аднаўленьні й паляпшэньню мабільнай сувязі ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт