Logo Polskiego Radia
Print

Паслом Расеі ў Беларусі можа стаць былы прэм'ер Чачні

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.06.2018 16:02
Нагадаем, што з 2006 года паслом Расеі ў Беларусі зьяўляецца Аляксандр Сурыкаў.
Міхаіл БабічМіхаіл Бабічyoutube.com/screen

Паслом Расеі ў Беларусі можа стаць былы прэм'ер Чачні
Паўнамоцны прадстаўнік прэзыдэнта ў Прыволжскай фэдэральнай акрузе Міхаіл Бабіч можа быць прызначаны паслом Расеі ў Беларусі.
«Ён ня будзе пераназначаны паўнамоцным прадстаўніком у Прыволжскай фэдэральнай акрузе. Разглядаецца варыянт аб прызначэньні яго паслом у Беларусь», – цытуе суразмоўцу агенцтва РИА Новости.
Міхаіл Бабіч нарадзіўся ў 1969 годзе ў Разані, з 1986 па 1995 год праходзіў вайсковую службу ў ВДВ і КДБ. З 1995 да 1998 года кіраваў карпарацыяй «Антэй» ў Маскве. Зь лістапада 2002 па люты 2003 года быў старшынём урада Чачні.
Пасьля звальненьня ў ліпені 2016 году пасла Расеі Міхаіла Зурабава быў прызначаны паслом ва Украіне, але Кіеў адмовіўся ўзгадніць яго кандыдатуру.
Нагадаем, што з 2006 года паслом Расеі ў Беларусі зьяўляецца Аляксандр Сурыкаў.

Паўнамоцны прадстаўнік прэзыдэнта ў Прыволжскай фэдэральнай акрузе Міхаіл Бабіч можа быць прызначаны паслом Расеі ў Беларусі.

«Ён ня будзе пераназначаны паўнамоцным прадстаўніком у Прыволжскай фэдэральнай акрузе. Разглядаецца варыянт аб прызначэньні яго паслом у Беларусь», – цытуе суразмоўцу агенцтва РИА Новости.

Міхаіл Бабіч нарадзіўся ў 1969 годзе ў Разані, з 1986 па 1995 год праходзіў вайсковую службу ў ВДВ і КДБ. З 1995 да 1998 года кіраваў карпарацыяй «Антэй» у Маскве. Зь лістапада 2002 па люты 2003 году быў старшынём урада Чачні.
Пасьля звальненьня ў ліпені 2016 году пасла Расеі Міхаіла Зурабава быў прызначаны паслом ва Украіне, але Кіеў адмовіўся ўзгадніць яго кандыдатуру.

Нагадаем, што з 2006 году паслом Расеі ў Беларусі зьяўляецца Аляксандр Сурыкаў.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт