Logo Polskiego Radia
Print

У Горадню могуць пачаць лётаць эўрапейскія лоўкосты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.06.2018 13:03
Актуальна вядуцца перамовы з AirBaltic, польскімі ды іншымі авіякампаніямі.
Самалёт Bombardier CS300 авіякампаніі AirBalticСамалёт Bombardier CS300 авіякампаніі AirBalticwww.airbaltic.com

У Горадню могуць пачаць лётаць эўрапейскія лоўкосты
Кампанія «Белаэранавігацыя», якой належыць гарадзенскі аэрапорт, вядзе перамовы з лоўкостамі. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на намесніка міністра транспарту і камунікацый Аляксея Ляхновіча.
«Гэты аэрапорт мы разглядаем як набліжаны да Вільні, каб трохі »перабіць« пасажырапаток, які ад нас зьяжджае туды», – патлумачыў чыноўнік матывы такіх перамоваў.
Паводле яго словаў, ідуць перамовы з AirBaltic. Таксама аэрапорт спрабуе дамовіцца з іншымі авіякампаніямі: напрыклад, ужо падпісаныя пратаколы аб намерах з польскімі кампаніямі.
Калі гарадзенскі аэрапорт плянуюць зрабіць пляцоўкай для лоўкостаў, дык берасьцейскі, згодна з плянамі, можа спэцыялізавацца на палётах у Польшчу й Расею. Пасажыры ў Польшчу маглі б не стаяць у чэргах на мяжы, а пасажыры ў Расею маглі б вылецець у Маскву ці Санкт-Пецярбург без заезду ў Менск.
Паводле інфармацыі Мінтранса, летась абласныя аэрапорты абслужылі каля 75 тысяч пасажыраў, сёлета ў іх плянах абазначаная лічба ў 100 тысяч.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт