Logo Polskiego Radia
Print

Дар'я Домрачава аб'явіла аб завяршэньні спартыўнай кар'еры

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.06.2018 15:17
Легендарная біятляністка дадала, што час у вялікім спорце будзе для яе незабыўным.
Дар’я Домрачава на Алімпійскім п’едэстале, Сочы, 15.2.2014. By Ivanaivanova - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/ w/index.php?curid=31362802Дар’я Домрачава на Алімпійскім п’едэстале, Сочы, 15.2.2014. By Ivanaivanova - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/ w/index.php?curid=31362802By Ivanaivanova - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31362802

Дар'я Домрачава аб'явіла аб завяршэньні спартыўнай кар'еры
Легендарная біятляністка дадала, што час у вялікім спорце будзе для яе незабыўным.
Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава аб'явіла аб завяршэньні кар'еры. Аб гэтым біятляністка паведаміла на спэцыяльнай прэс-канфэрэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.
„Мне даволі няпроста было сабрацца, я вельмі доўга думала, але настаў час расставіць кропкі над "і". Спрабавала знайсьці кампраміс, які дазволіў бы сумясьціць мне выхаваньне дзіцяці й прадаўжэньне спартыўнай кар'еры. На жаль, я не знайшла аптымальнага рашэньня для сумяшчэньня такіх важных сфэр жыцьця. Маё рашэньне абдуманае й нялёгкае. Я завяршаю сваю спартыўную кар'еру”, - заявіла Дар'я Домрачава.
Яна дадала, што час у вялікім спорце будзе для яе незабыўным і падзякавала ўсім тым, хто быў побач яе ўсе гэтыя гады й дапамагаў.
Словы ўдзячнасьці яна накіравала першым трэнэрам, поварам на базах, балельшчыкам і журналістам.
„Дзякуй маёй краіне, таму што, перамагаючы, адчувала, што гэта ня толькі мае перамогі, але і ўсёй Беларусі”, - сказала яна.
Легендарная біятляністка, адказваючы на пытаньне аб далейшых плянах, адзначыла, што плянуе адпачыць ад таго шалёнага рытму, у якім жыла з шасьцігадовага ўзросту. „Ёсьць задумкі й ідэі, але пакуль раскрываць іх рана”, - адзначыла Дар'я Домрачава.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт