КДБ распачаў маштабную справу «мэдыцынскіх функцыянэраў»
Маштабную карупцыйную схему ў сфэры аховы здароўя выявіў КДБ Беларусі. Пра гэта журналістам заявіў старшыня Камітэту Валерый Вакульчык.
За сыстэматычнае атрыманьне хабару сілавікі затрымалі шэраг мэдыцынскіх функцыянэраў. Гэта, напрыклад, дырэктар Цэнтру экспэртыз і выпрабаваньняў у ахове здароўя Аляксандр Сталяроў (за вырашэньне пытаньняў па дзяржаўнай рэгістрацыі лекаў), дырэктар прадпрыемства «Белмэдтэхніка» Аляксандар Шарак (за заключэньні і выкананьне дамоваў, забесьпячэньне своечасовай аплаты і рэалізацыі закупак). Па словах старшыні КДБ, падчас ператрусу ў гаражы дырэктара «Белмэдтэхнікі» знайшлі больш за 620 тысяч даляраў у эквіваленце.
Па гэтай жа справе праходзяць начальнік галоўнага ўпраўленыя аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак і начальнік ваенна-мэдыцынскага ўпраўленьня Мінабароны Аляксей Яськоў. Першага падазраюць у хабарах за арганізацыю тэхнічнага абслугоўваньня і рамонту мэдабсталяваньня ва ўстановах аховы здароўя Горадні. Другога – у заключэньні дамоваў па пастаўцы мэдтэхнікі і вырабаў мэдыцынскага прызначэньня на адрас ваенна-мэдыцынскага ўпраўленьня Мінабароны, а таксама арганізацыі і кантролі аплаты пастаўленай мэдтэхнікі і вырабаў мэдпрызначэньня.
Затрыманыя і шэраг службовых асобаў «Белмэдтэхніка», якія ўдзельнічалі ў працы камісіі Мінздароўя па закупцы абсталяваньня і своечасовай аплаце паставак. Іх падазраюць у дачы і атрыманьні хабару, а таксама ва ўхіленьні ад падаткаў. «Затрыманыя, заключаныя пад варту, а таксама ўжытыя іншыя меры стрыманьня ў дачыненьні да 33 службовых асоб, а ўсяго – больш за 50 чалавек. Фактычна ўсе яны віну прызналі, супрацоўнічаюць са сьледзтвам», – паведаміў Вакульчык.
Па яго словах, мэдыцынскія чыноўнікі атрымлівалі хабар за вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзілі ў іх кампэтэнцыю. Разавая сума хабару даходзіла да 10 тысяч долараў. Асобныя службоўцы атрымлівалі да 350 тысяч долараў за раз. Шэраг фігурантаў спрабавалі ўцячы, у тым ліку за мяжу, што прымусіла КДБ прысьпешыць іх затрыманьне.
Старшыня КДБ падкрэсьліў, што гаворка ідзе пра чыноўнікаў, якія займаліся закупам мэдабсталяваньня і лекаў, а не пра дактароў.
паводле euroradio.fm/belta.by/эж
Маштабную карупцыйную схему ў сфэры аховы здароўя выявіў КДБ Беларусі. Пра гэта журналістам заявіў старшыня Камітэту Валерый Вакульчык.
За сыстэматычнае атрыманьне хабару сілавікі затрымалі шэраг мэдыцынскіх функцыянэраў. Гэта, напрыклад, дырэктар Цэнтру экспэртыз і выпрабаваньняў у ахове здароўя Аляксандр Сталяроў (за вырашэньне пытаньняў па дзяржаўнай рэгістрацыі лекаў), дырэктар прадпрыемства «Белмэдтэхніка» Аляксандар Шарак (за заключэньні і выкананьне дамоваў, забесьпячэньне своечасовай аплаты і рэалізацыі закупак). Па словах старшыні КДБ, падчас ператрусу ў гаражы дырэктара «Белмэдтэхнікі» знайшлі больш за 620 тысяч даляраў у эквіваленце.
Па гэтай жа справе праходзяць начальнік галоўнага ўпраўленыя аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак і начальнік ваенна-мэдыцынскага ўпраўленьня Мінабароны Аляксей Яськоў. Першага падазраюць у хабарах за арганізацыю тэхнічнага абслугоўваньня і рамонту мэдабсталяваньня ва ўстановах аховы здароўя Горадні. Другога – у заключэньні дамоваў па пастаўцы мэдтэхнікі і вырабаў мэдыцынскага прызначэньня на адрас ваенна-мэдыцынскага ўпраўленьня Мінабароны, а таксама арганізацыі і кантролі аплаты пастаўленай мэдтэхнікі і вырабаў мэдпрызначэньня.
Затрыманыя і шэраг службовых асобаў «Белмэдтэхніка», якія ўдзельнічалі ў працы камісіі Мінздароўя па закупцы абсталяваньня і своечасовай аплаце паставак. Іх падазраюць у дачы і атрыманьні хабару, а таксама ва ўхіленьні ад падаткаў. «Затрыманыя, заключаныя пад варту, а таксама ўжытыя іншыя меры стрыманьня ў дачыненьні да 33 службовых асоб, а ўсяго – больш за 50 чалавек. Фактычна ўсе яны віну прызналі, супрацоўнічаюць са сьледзтвам», – паведаміў Вакульчык.
Па яго словах, мэдыцынскія чыноўнікі атрымлівалі хабар за вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзілі ў іх кампэтэнцыю. Разавая сума хабару даходзіла да 10 тысяч даляраў. Асобныя службоўцы атрымлівалі да 350 тысяч даляраў за раз. Шэраг фігурантаў спрабавалі ўцячы, у тым ліку за мяжу, што прымусіла КДБ прысьпешыць іх затрыманьне.
Старшыня КДБ падкрэсьліў, што гаворка ідзе пра чыноўнікаў, якія займаліся закупам мэдабсталяваньня і лекаў, а не пра дактароў.
euroradio.fm/belta.by/эж