Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ня будуць павялічваць дапамогу па доглядзе за дзецьмі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.06.2018 16:57
У Беларусі памеры дапамогі па догляду за дзіцем ва ўзросьце да 3 гадоў прывязаныя да сярэднямесячнай зарплаты па краіне.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Павялічваць дапамогу па доглядзе за дзецьмі да 3 гадоў у Беларусі не зьбіраюцца, паведаміў намесьнік міністра працы й сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў падчас онлайн-канфэрэнцыі 25 чэрвеня. «На сёньняшні дзень памер дапамогі супастаўны зь мінімальнай заработнай платай», – распавёў ён.

У Беларусі памеры дапамогі па догляду за дзіцем ва ўзросьце да 3 гадоў прывязаныя да сярэднямесячнай зарплаты па краіне.

На першае дзіця яно складае 35% сярэднямесячнай зарплаты, або 312,03 рубля. На другое й наступных дзяцей – 40%, або 356,60 рубля. На дзіця-інваліда прызначаецца дапамога ў памеры 45% (401,18 рубля). Памеры дапамогі зьмяняюцца па меры росту сярэдняй зарплаты па краіне з 1 лютага і 1 жніўня.

Не зьбіраюцца ў Беларусі зьмяняць і тэрміны дэкрэтнага адпачынку. Пры гэтым, адзначыў Валерый Кавалькоў, нямногія краіны практыкуюць настолькі працяглыя водпуску па доглядзе за дзіцем, як у Беларусі.

tut.by/тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт