Пазьняк лічыць, што канфлікт з рэстаранам каля Курапатаў справакавала Расея
Кіраўнік КХП-БНФ Зянон Пазьняк, які з 1996 году жыве за мяжой, лічыць, што канфлікт з рэстаранам каля Курапатаў верагодна справакавала Расея, расейскія спэцслужбы. 24 чэрвеня ў Брукліне ён выступіў перад беларускімі эмігрантамі зь лекцыяй «Становішча ў Беларусі й абарона Курапатаў».
Пазьняк заявіў, што «Курапаты – гэта помнік генацыду 1930-х гадоў, які праводзіла рускае НКВД» і яго спрабуюць зьнішчыць. На яго думку, калі ў будучыні адбудзецца суд над камунізмам (новы Нюрнбэрг), то Курапаты ў ім будуць прысутнічаць «як рэальныя ўлікі злачынства».
Зянон Пазьняк нагадаў, што ў Курапатах створаны народны мэмарыял, а праект уладаў па пабудове там памятнага знаку непатрэбны. Кіраўнік КХП-БНФ лічыць, што праблему з рэстаранам можа вырашыць праз ліквідацыю «незаконна пабудаванага рэстарана».
Кіраўнік КХП-БНФ Зянон Пазьняк, які з 1996 году жыве за мяжой, лічыць, што канфлікт з рэстаранам каля Курапатаў верагодна справакавала Расея, расейскія спэцслужбы. 24 чэрвеня ў Брукліне ён выступіў перад беларускімі эмігрантамі зь лекцыяй «Становішча ў Беларусі й абарона Курапатаў».
Пазьняк заявіў, што «Курапаты – гэта помнік генацыду 1930-х гадоў, які праводзіла рускае НКВД», і яго спрабуюць зьнішчыць. На яго думку, калі ў будучыні адбудзецца суд над камунізмам (новы Нюрнбэрг), то Курапаты ў ім будуць прысутнічаць «як рэальныя ўлікі злачынства».
Зянон Пазьняк нагадаў, што ў Курапатах створаны народны мэмарыял, а праект уладаў па пабудове там памятнага знаку непатрэбны. Кіраўнік КХП-БНФ лічыць, што праблему можна вырашыць празь ліквідацыю «незаконна пабудаванага рэстарана».
паводле эўрарадыё/вс
відэа выступленьня можна ўбачыць, прайшоўшы па гэтай спасылцы