Лукашэнка абяцае сялянам большыя заробкі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
22.06.2018 16:02
Беларускі кіраўнік патрабуе павысіць сярэднюю зарплату ў аграсэктары да тысячы рублёў.
screen/radyjo.net
Пра гэта сёньня заявіў Лукашэнка падчас нарады ў Шклоўскім раёне, які ён наведвае. "Думаю, што ў будучым годзе перад губэрнатарамі будзе стаяць задача – яны перш за ўсё за вёску адказваюць – не 600 рублёў, а 800 у аграсэктары. Праз пару гадоў мы павінны да той жа тысяч рублёў сярэдняй зарплаты падысьці і ў сельскай гаспадарцы", – сказаў Лукашэнка.
Беларускі кіраўнік запатрабаваў ад губэрнатараў, каб яны рыхтаваліся да павышэньня. »Як бы ні было складана, нам ад гэтага нікуды не дзецца, і лепшыя гаспадаркі гэта ўжо забясьпечылі. А чаму іншыя не могуць? Могуць! Толькі трэба рабіць усё правільна. Трэба тэхналягічна правільна рабіць і захоўваць дысцыпліну – ад работніка да кіраўніка гаспадаркі«, – дадаў беларускі лідар.
Паводле Белта/юл