Logo Polskiego Radia
Print

Мінпрацы абвяргае чуткі пра пэнсійны ўзрост для жанчын у 63 гады

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.06.2018 08:02
Нагодай для заявы сталі нядаўнія чуткі, быццам пасьля 2022 году пэнсійны ўзрост для жанчын падымуць да 63 гадоў, як і ў мужчын.
pixabay.com/Public Domain CC0

Мінпрацы абвяргае чуткі пра павышэньне пэнсійнага ўзросту для жанчын да 63 гадоў
Мінпрацы не распрацоўвае прапановы па новым павышэньні пэнсійнага ўзросту для жанчын. Пра гэта 21 чэрвеня паведаміў намесьнік міністра працы й сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.
Нагодай для заявы чыноўніка сталі нядаўнія чуткі, быццам пасьля 2022 году пэнсійны ўзрост для жанчын падымуць да 63 гадоў, як і ў мужчын. «Прапановы па гэтым пытаньні ў цяперашні час не прапрацоўваюцца», – адказаў на гэта Кавалькоў. Таксама на сёньня не абмяркоўваюцца зьмены ў парадку выплатаў працуючым пэнсіянэрам.
Нагадаем, што цяпер у Беларусі адбываецца паступовае павышэньне пэнсійнага ўзросту – у адпаведнасьці з указам Аляксандра Лукашэнкі з 2016 году. Згодна зь ім, да 1 студзеня 2022 года мужчыны будуць выходзіць на пэнсію ў 63 гады, а жанчыны – у 58 гадоў.
Паводле ацэнкі, да 2022 году пэнсія паводле ўзросту ў Беларусі будзе прызначацца прыкладна 55 тысячам чалавек штогод.
белта/эўрарадыё/вс

Мінпрацы не распрацоўвае прапановы па новым павышэньні пэнсійнага ўзросту для жанчын. Пра гэта 21 чэрвеня паведаміў намесьнік міністра працы й сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.

Нагодай для заявы чыноўніка сталі нядаўнія чуткі, быццам пасьля 2022 году пэнсійны ўзрост для жанчын падымуць да 63 гадоў, як і ў мужчын.

«Прапановы па гэтым пытаньні ў цяперашні час не прапрацоўваюцца», – адказаў на гэта Кавалькоў. Таксама на сёньня не абмяркоўваюцца зьмены ў парадку выплатаў працуючым пэнсіянэрам.

Нагадаем, што цяпер у Беларусі адбываецца паступовае павышэньне пэнсійнага ўзросту – у адпаведнасьці з указам Аляксандра Лукашэнкі з 2016 году. Згодна зь ім, да 1 студзеня 2022 года мужчыны будуць выходзіць на пэнсію ў 63 гады, а жанчыны – у 58 гадоў.

Паводле ацэнкі, да 2022 году пэнсія паводле ўзросту ў Беларусі будзе прызначацца прыкладна 55 тысячам чалавек штогод.

белта/эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт