Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі могуць увесьці максымальныя адпускныя цэны на лекі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.06.2018 15:16
Праект павінен выключыць магчымасьць продажу мэдыкамэнтаў па завышаных цэнах.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: stux/pixabay.com/CC0 Public DomainЗдымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: stux/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: stux/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі могуць увесьці максымальныя адпускныя цэны на лекі
Праект павінен выключыць магчымасьць продажу мэдыкамэнтаў па завышаных цэнах.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю падрыхтавала праект указа „Аб пілётным праекце па рэгістрацыі гранічных адпускных цэн вытворцаў на лекавыя сродкі.
Праект павінен выключыць магчымасьць продажу мэдыкамэнтаў па завышаных цэнах. Ужо ў наступныя два гады неабходна будзе рэгістраваць гранічныя адпускныя цэны на некаторыя лекі для лячэньня сардэчна-сасудзістых і анкалягічных захворваньняў. Усяго ў сьпісе 37 найменьняў.
Калі ўказ будзе прыняты, то вытворцаў абавяжуць рэгістраваць гранічныя адпускныя цэны на лекі са сьпісу. Зрабіць гэта трэба будзе да пачатку 2019 году. Без рэгістрацыі кошту продаж лекавага сродку ў краіне будзе забаронены. Мэтодыка разьліку гранічных адпускных цэн вызначыць Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю па ўзгадненьні з Міністэрствам аховы здароўя.
Ня выключана, што ў будучыні сьпіс лекаў, на якія вытворцы павінны будуць зарэгістраваць гранічныя цэны, пашыраць.
sb.by/nn.by/аз

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю падрыхтавала праект указа „Аб пілётным праекце па рэгістрацыі гранічных адпускных цэн вытворцаў на лекавыя сродкі.

Праект павінен выключыць магчымасьць продажу мэдыкамэнтаў па завышаных цэнах. Ужо ў наступныя два гады неабходна будзе рэгістраваць гранічныя адпускныя цэны на некаторыя лекі для лячэньня сардэчна-сасудзістых і анкалягічных захворваньняў. Усяго ў сьпісе 37 найменьняў.

Калі ўказ будзе прыняты, то вытворцаў абавяжуць рэгістраваць гранічныя адпускныя цэны на лекі са сьпісу. Зрабіць гэта трэба будзе да пачатку 2019 году. Без рэгістрацыі кошту продаж лекавага сродку ў краіне будзе забаронены.

Мэтодыку разьліку гранічных адпускных цэн вызначыць Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю па ўзгадненьні з Міністэрствам аховы здароўя.

Ня выключана, што ў будучыні сьпіс лекаў, на якія вытворцы павінны будуць зарэгістраваць гранічныя цэны, пашыраць.

sb.by/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт