Лукашэнка: ЭЗ павінен адкрывацца для нас гэтак жа, як мы для яго
Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі заявіў сустракаючыся ў Менску эўракамісарам Ёханэсам Ханам.
Беларусь заўсёды была добрым транзытным акном для Эўразьвязу й чакае такога ж стаўленьня з боку ЭЗ. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся 21 чэрвеня ў Менску з эўракамісарам па эўрапейскай палітыцы суседзтва й перамоў аб пашырэньні ЭЗ Ёханэсам Ханам.
Хан прыбыў у Менск для ўдзелу ў дзясятым раундзе нефармальных міністэрскіх дыялёгаў краін - удзельніц ініцыятывы ЭЗ „Усходняе партнэрства”, які пройдзе 21-22 чэрвеня.
Лукашэнка падзякаваў эўракамісару „за ўдзел у палітычным, эканамічным разьвіцьці Беларусі”. „Ваша роля значная, перш за ўсё таму, што асноўныя нашы партнэры - Эўрапейскі зьвяз і Расея. У тым, што ў нас працягваецца нармалізацыя адносін, і, напэўна, яны выйшлі на нейкі ўзровень стабільнасьці, - вялізная ваша заслуга”, - цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
Пры гэтым ён падкрэсьліў, што Беларусь не прасілася ў Эўразьвяз. „Але мы хацелі б, каб у нас з ЭЗ былі такія адносіны, якім бы, можа быць, зайздросьцілі нават члены ЭЗ. І калі Эўразьвяз на гэта гатовы, мы свой шлях гатовыя прайсьці”, - дадаў Лукашэнка.
Асновай партнэрства з ЭЗ Лукашэнка бачыць гандлёва-эканамічныя адносіны. „Мы заўсёды былі добрым транзытным акном для Эўрапейскага зьвязу, ніколі не забаранялі вашаму бізнэсу рух вашых тавараў, рабочай сілы, капіталу ў Беларусь і праз Беларусь (…)На жаль, спадар Хан, мы гэтага ня бачым з боку Эўрапейскага Зьвязу (…) Я хачу, каб вы разумелі: мы будзем настойваць на тым, каб Эўрапейскі Зьвяз сапраўды гэтак жа адкрываўся для нас, як мы адкрытыя для вас. Гэта галоўная праблема й галоўнае пытаньне”, - сказаў Лукашэнка.
belapan.by/аз
Беларусь заўсёды была добрым транзытным акном для Эўразьвязу й чакае такога ж стаўленьня з боку ЭЗ. Пра гэта заявіў Аляксандaр Лукашэнка, сустракаючыся 21 чэрвеня ў Менску з эўракамісарам па эўрапейскай палітыцы суседзтва й перамоў аб пашырэньні ЭЗ Ёханэсам Ханам.
Хан прыбыў у Менск для ўдзелу ў дзясятым раундзе нефармальных міністэрскіх дыялёгаў краін - удзельніц ініцыятывы ЭЗ „Усходняе партнэрства”, які пройдзе 21-22 чэрвеня.
Лукашэнка падзякаваў эўракамісару „за ўдзел у палітычным, эканамічным разьвіцьці Беларусі”. „Ваша роля значная, перш за ўсё таму, што асноўныя нашы партнэры - Эўрапейскі Зьвяз і Расея. У тым, што ў нас працягваецца нармалізацыя адносін, і, напэўна, яны выйшлі на нейкі ўзровень стабільнасьці, - вялізная ваша заслуга”, - цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
Пры гэтым ён падкрэсьліў, што Беларусь не прасілася ў Эўразьвяз. „Але мы хацелі б, каб у нас з ЭЗ былі такія адносіны, якім бы, можа быць, зайздросьцілі нават члены ЭЗ. І калі Эўразьвяз на гэта гатовы, мы свой шлях гатовыя прайсьці”, - дадаў Лукашэнка.
Асновай партнэрства з ЭЗ Лукашэнка бачыць гандлёва-эканамічныя адносіны.
„Мы заўсёды былі добрым транзытным акном для Эўрапейскага Зьвязу, ніколі не забаранялі вашаму бізнэсу рух вашых тавараў, рабочай сілы, капіталу ў Беларусь і праз Беларусь (…)На жаль, спадар Хан, мы гэтага ня бачым з боку Эўрапейскага Зьвязу (…) Я хачу, каб вы разумелі: мы будзем настойваць на тым, каб Эўрапейскі Зьвяз сапраўды гэтак жа адкрываўся для нас, як мы адкрытыя для вас. Гэта галоўная праблема й галоўнае пытаньне”, - сказаў Лукашэнка.
belapan.by/аз