Шэнгенскія візы для беларусаў падаражэюць да 80 эўра
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
20.06.2018 15:16
Цяпер неабходнасьць перагляду памеру візавага збору будзе ацэньвацца кожныя тры гады.
pixabay.com/Public Domain CC0
Шэнгенскія візы для беларусаў падаражэюць да 80 эўра
Камітэт пастаянных прадстаўнікоў Рады ЭЗ 19 чэрвеня выдаў мандат на перамовы з Эўрапарлямэнтам аб унясеньні паправак у візавыя правілы. Зьмены прадугледжваюць магчымасьць падачы заявак у тэрмін да паўгода і не пазьней, чым за 15 дзён да паездкі, прадастаўленьне магчымасьці запаўненьня і падпісаньня заяўкі ў электронным выглядзе.
Таксама плянуецца растлумачыць, якая дзяржава кампэтэнтна разглядаць заявы, калі меркаваны візыт ахоплівае некалькі краін ЭЗ. Акрамя таго, мяркуецца ўкараніць узгоднены падыход да выдачы шматразовых віз пастаянным пасажырам з станоўчай візавай гісторыяй, павялічваючы паступова тэрмін ад 1 да 5 гадоў.
Разам з тым візавы збор вырасьце да 80 эўра. Пры гэтым кожныя тры гады будзе ацэньвацца неабходнасьць перагляду памеру візавага збору.

Тэлеграф/ав