Logo Polskiego Radia
Print

БДІПЧ АБСЭ пачало рэалізацыю ў Беларусі праекта па садзейнічаньні дэмакратыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.06.2018 12:01
Бюджэт сумеснага праекта БДІПЧ АБСЭ і ЭЗ складзе 500 тыс. эўра.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

БДІПЧ АБСЭ пачало рэалізацыю ў Беларусі праекта па садзейнічаньні дэмакратыі і правах чалавека
Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ пачало рэалізацыю праекта «Садзейнічаньне дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі». Як паведамляе прэс-служба АБСЭ, двухгадовы праект фінансуецца Эўразьвязам.
Праект пачаўся з правядзеньня 19-20 чэрвеня ў Менску сэмінара, прысьвечанага праву на справядлівае судовае разьбіральніцтва.
«Праект дапаможа Беларусі ў выкананьні яе абавязацельстваў у рамках АБСЭ ў галіне вяршэнства права, правоў чалавека і роўнага ўдзелу жанчын у дэмакратычных працэсах», – гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы.
Па словах дырэктара БДІПЧ Інгіб’ёрг Сольрун Гісладоцір, пройдуць навучаньне і атрымаюць садзейнічаньне ў рамках праекта беларускія судзьдзі, пракуроры, адвакаты, чыноўнікі сфэры адукацыі, жанчыны-дэпутаты, а таксама маладыя жанчыны і абаронцы гендэрнай роўнасьці.
Часовы павераны ў справах прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Джым Казенс адзначыў, што сэмінары для судзьдзяў аб праве на справядлівае судовае разьбіральніцтва зьяўляюцца важнай часткай супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і Беларусьсю.
У рамках рэалізацыі праекта трэнінгі пройдуць каля 200 спэцыялістаў у сфэры права, заплянаваны таксама сэмінары і абмены візытамі па тэме вяршэнства права і іншых пытаньняў правасудзьдзя.
Сярод іншых мерапрыемстваў праекта – аказаньне экспэртнай дапамогі ў вызначэньні прыярытэтаў адукацыі ў галіне правоў чалавека, сэсія падрыхтоўкі трэнэраў па адукацыі ў галіне правоў чалавека, правядзеньне сэмінараў для мясцовых спэцыялістаў.
Праектам прадугледжана правядзеньне навучальных сэмінараў па ўмацаваньні лідарскіх здольнасьцяў маладых жанчын і прыхільнікаў гендэрнай роўнасьці, дапамога ў стварэньні сеткі жанчын-дэпутатаў у Беларусі і арганізацыі міжнародных форумаў для жанчын-лідараў у СНД.
У лістападзе мінулага года начальнік аддзела праектаў і праграм прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Фрэдэрык Кунэ паведаміў БелаПАН, што бюджэт сумеснага праекта БДІПЧ АБСЭ і ЭЗ складзе 500 тыс. эўра.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт