АБСЭ занепакоеная папраўкамі ў беларускі закон аб СМІ
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        19.06.2018 15:25
                    
                                 
                
                
                    Прадстаўнік арганізацыі раскрытыкаваў прынятыя на днях уладамі папраўкі ў мэдыйнае заканадаўства.
                
                
                    
                        
FOTO: wikipedia 
                     
                
                
                
               
                
                         Прадстаўнік АБСЭ па свабодзе СМІ Арлем Дэзір выступіў з заяваў, што арганізацыя занепакоеная ўнясеньнем зьменаў у беларускае заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. Заяву Дэзіра распаўсюдзіла прэсавая служба АБСЭ.
Дыплямат назваў прыняцьце гэтых паправак трывожным сыгналам для свабоды СМІ й плюралізму ў Беларусі», – падкрэсьліў Дэзір.
Прадстаўнік АБСЭ заклікаў беларускія ўлады старанна перагледзець закон і прывесьці яго ў адпаведнасьць з міжнароднымі стандартамі і абавязацельствамі АБСЭ ў дачыненьні да свабоды выказваньня меркаваньняў і свабоды сродкаў масавай інфармацыі.
У прыватнасьці, АБСЭ найбольш закранулі пункты законапраекта, якія тычацца абмежаваньняў на заснаваньне СМІ замежнікамі ды жорсткі кантроль з боку Міністэрства інфармацыі за ўсімі онлайн-рэсурсамі. Ніводнае міністэрства не павінна блякаваць доступ да любога онлайн-рэсурсу без рашэньня суда, – адзначыў Дэзір.
Паводле ПЦ "Вясна"/юл