Logo Polskiego Radia
Print

У Менску праходзіць пасяджэньне Cавета Саюзнай дзяржавы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.06.2018 12:35
У парадку дня каля дзясятка пунктаў, у тым ліку перамовы беларускага кіраўніка з Уладзімірам Пуціным.

Кіраўнікі Беларусі ды Расеі абмяркуюць стан і пэрспэктывы разьвіцьця двухбаковых адносін ды рэалізацыю сумесных праектаў.

Падчас паседжаньня Вышэйшага савета будзе абмяркоўвацца праграма ўзгодненых дзеяньняў у галіне зьнешняй палітыкі на 2018-2019 гады, пытаньні далейшага разьвіцьця інтэграцыйнага аб'яднаньня на 2018-2022 гады.

Таксама Вышэйшы орган Саюзнай дзяржавы разгледзіць пытаньні бягучай дзейнасьці інтэграцыйнага абʼяднаньня.

Расея зьяўляецца асноўным гандлёвым партнэрам Беларусі. Па выніках 2017 года тавараабарот склаў $32,4 мільярдаў і ў параўнаньні з 2016 годам павялічыўся на 23,5 працэнта. Узаемны тавараабарот за студзень-красавік 2018 года склаў $11,4 мільярдф, павялічыўшыся да ўзроўню студзеня-красавіка 2017 года на 18,5 працэнта.

Паводле Белта\юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт