Беларусь у 2019-2025 гадах плянуе накіраваць на абслугоўваньне і пагашэньне зьнешняга і ўнутранага дзяржаўнага доўгу 23,46 млрд даляраў. Як стала вядома БелаПАН, такія дадзеныя Мінфіна прыводзяцца ў праспэкце эмісіі эўрабондаў, якія беларускія ўлады разьмяшчалі ў першым квартале.
Выплаты па зьнешнім дзяржаўным доўгу павінны скласьці 19,1 млрд даляраў, па ўнутраным – 4,36 млрд.
Пры гэтым у 2019-2023 гадах плацяжы па дзярждоўгу складуць 18,5 млрд даляраў: у 2019 годзе – 3,6 млрд, у 2020-м – 3,78, у 2021-м – 3,54, у 2022-м – 3,6, у 2023-м – амаль 4 млрд даляраў.
У 2024-2025 гадах, як чакаецца, плацяжы па ўнутраным і зьнешнім дзярждоўгу зьнізяцца да 2,59 і 2,36 млрд даляраў адпаведна.
«Зыходзячы з усіх парамэтраў, можна сказаць, што дзярждоўг зьяўляецца ўстойлівым, але пры гэтым ён выступае вельмі значным цяжарам для краіны з пункту гледжаньня штогадовай нагрузкі па абслугоўваньні і пагашэньні дзярждоўгу. Мы ацэньваем у сярэднетэрміновай пэрспэктыве штогадовыя плацяжы па дзярждоўгу на ўзроўні 3,5 млрд даляраў – гэта вялікая сума для эканомікі краіны», – падкрэсьліваў раней першы намесьнік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, адказваючы на пытаньні журналістаў.
У сваю чаргу Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу перад эканамічнымі ўладамі вырашыць даўгавую праблему. «Галоўны выклік, з якім трэба справіцца ўраду і Нацбанку ў бліжэйшыя гады, – »перарасьці« даўгавую нагрузку і выйсьці ў зону бясьпекі. Будучым пакаленьням мы павінны пакінуць Беларусь без даўгоў», – заявіў афіцыйны лідар, выступаючы ў красавіку са штогадовым пасланьнем да народа і парлямэнта.
Па дадзеных Мінфіна, у 2018 годзе на пагашэньне і абслугоўваньне дзярждоўгу будзе накіравана 3,6 мільярдаў даляраў, у тым ліку 2,4 млрд даляраў з недаўгавых крыніц.
Беларусь у 2019-2025 гадах плянуе накіраваць на абслугоўваньне і пагашэньне зьнешняга і ўнутранага дзяржаўнага доўгу 23,46 млрд даляраў. Як стала вядома БелаПАН, такія дадзеныя Мінфіна прыводзяцца ў праспэкце эмісіі эўрабондаў, якія беларускія ўлады разьмяшчалі ў першым квартале.
Выплаты па зьнешнім дзяржаўным доўгу павінны скласьці 19,1 млрд даляраў, па ўнутраным – 4,36 млрд.
Пры гэтым у 2019-2023 гадах плацяжы па дзярждоўгу складуць 18,5 млрд даляраў: у 2019 годзе – 3,6 млрд, у 2020-м – 3,78, у 2021-м – 3,54, у 2022-м – 3,6, у 2023-м – амаль 4 млрд даляраў.
У 2024-2025 гадах, як чакаецца, плацяжы па ўнутраным і зьнешнім дзярждоўгу зьнізяцца да 2,59 і 2,36 млрд даляраў адпаведна.
«Зыходзячы з усіх парамэтраў, можна сказаць, што дзярждоўг зьяўляецца ўстойлівым, але пры гэтым ён выступае вельмі значным цяжарам для краіны з пункту гледжаньня штогадовай нагрузкі па абслугоўваньні і пагашэньні дзярждоўгу. Мы ацэньваем у сярэднетэрміновай пэрспэктыве штогадовыя плацяжы па дзярждоўгу на ўзроўні 3,5 млрд даляраў – гэта вялікая сума для эканомікі краіны», – падкрэсьліваў раней першы намесьнік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, адказваючы на пытаньні журналістаў.
У сваю чаргу Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу перад эканамічнымі ўладамі вырашыць даўгавую праблему. «Галоўны выклік, з якім трэба справіцца ўраду і Нацбанку ў бліжэйшыя гады, – «перарасьці» даўгавую нагрузку і выйсьці ў зону бясьпекі. Будучым пакаленьням мы павінны пакінуць Беларусь без даўгоў», – заявіў афіцыйны лідар, выступаючы ў красавіку са штогадовым пасланьнем да народа і парлямэнта.

БелаПАН/ав